Довады таго, што Раман Кісляк ажыццяўляў маніторынг выканання правоў чалавека суддзя Аляксандар Семянчук не ўзяў пад увагу. А тое, што каля трох дзесяткаў пераапранутых у цывільнае супрацоўнікаў міліцыі забяспечвалі масавае мерапрыемства, не было падставай да судовага пераследу супрацоўнікаў міліцыі. Суткі праведзеныя Раманам пад вартай суддзя таксама не згадваў.
Блогер Сяргей Пятрухін здолеў з-за кратаў абскардзіць свой арышт у Брэсцкім абласным судзе.
Нагадаем, што 19 красавіка блогер вёў стрым з берасцейскай плошчы, што па затрыманні 6 траўня яму было пастаўлена ў віну, як парушэнне Закона “Аб масавых мерапрыемствах...”. 11 траўня суддзя суда Леніскага раёну г. Брэста Д. Куроўскі пакараў Пятрухіна 15 суткамі адміністратыўнага арышту паводле ч.1 арт.23-34 КаАП.
27 траўня суддзя Брэсцкага абласнога суда А. Саўчук пакінуў пастанову суда Ленінскага раёна г. Брэста без зменаў, а скаргу без задавальнення...