Друк
05.06.2020
Стала блага, паваліўся… - 20 базавых
 
Ад суддзі суда Маскоўскага раёна г Брэста Карабана Рамана Якаўлевіча атрымаў грамадзкі актывіст Віталь Казак. Паводле актывіста эпізод тычыцца 8 траўня, калі яго затрымалі прэвентыўна і «ўпакавалі» ў ІЧУ, каб на Дзень Перамогі не ўшанаваў памяць абаронцаў Берасцейскай фартэцыі 1939 года.
 

Арышту і штрафаў кіраўніцтву УУС падалося мала кіраўніцтву УУС. Менавіта адтуль паступаюць указанні аб пераследзе актыўных берасцейцаў падчас «галубіных» пратэстаў і зараз выбарчай кампаніі. Казак па затрыманні адседзеў 6 сутак, на працягу якіх суд Ленінскага раёна адмераў яму разам 110 базавых за удзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах супраць акумулятарнага завода (12 красавіка, 2 і 3 траўня).

Да пераследу грамадзкага актывіста падключыўся Маскоўскі РАЎС. Паводле матэрыялаў затрымліваў капітан Рачынскі, якому аказвалі дапамогу іншыя супрацоўнікі міліцыі. «Упіраўся нагамі - мусілі трымаць рад рукі. Стаў упірацца нагамі і лёг на зямлю, сказаў, што не пойдзе. Мусілі прымяніць высілкі каб загрузіць. Папярэдзілі, узялі пад рукі, упіраўся і лёг - узялі пад рукі і препроводілі…» - агучваў словы міліцыянтаў-сведкаў суддзя.

З агучаных матэрыялаў, было бачна, што на затрыманне грамадзкага актывіста ўказанне паступіла ад кіраўніцтва. Там жа быў даклад групы АМАПА аб затрыманні Віталя Казака.

У судзе, 5 чэрвеня, Віталь Казак не пагадзіўся з абвінавачваннем ў «непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі» (арт. 23.4 КаАП) і папрасіў суд заслухаць сведкаў затрымання: «Прозвішчаў сведак ня ведаю, прашу іх ідэнтыфікаваць. У міліцыі быў рэгістратар. Хай знойдуць і забяспечаць іх яўку».

Суддзя Раман Карабан хадайніцтва адхіліў як недакладнае: «Можаце паскардзіцца на дзеянні міліцыі, якія не ідэнтыфікавалі і не зафіксавалі сведкаў».

Грамадзкі актывіст распавёў суду: «8 траўня а 17-ай я размаўляў па тэлефоне з міліцыянерам па факце апытання. Я прапанаваў сустрэцца 9-га пасля свята. Ён намагаўся, каб сёння, 8-га. Я быў у дварах. Я адчуваў, што мяне затрымаюць. Іншых тады затрымлівалі.

А мяне затрымалі, каб я не ўшанаваў памяць абароны Берасцейскай фартэцыі ў 1939 годзе. Я ведаў, што мяне чакае.

Я дамовіўся на сустрэчу праз паўтары гадзіны. Мяне затрымалі ў арцы, але не па тым адрасе, што ў пратаколе, у 150м ад кватэры. Воклічы. Я да сына спяшаюся. Нейкія людзі да мяне падыходзяць з рэгістратарам: «Трэба прайсці да машыны, пагаварым. Давайце тут. Не, у машыне. У вас дакумант на мае затрыманне ёсць? Не. Я падышоў да машыны. Я прапаную пагаварыць на лаўцы. Мяне пад рукі і цягнуць. Мне стала кепска, ваніты, ногі падкасіліся, вялыя... Мне так ніколі не было. Мо каронавірус. Я прашу выклікаць хуткую. Я прашу сведку мужчыну дапамагчы. Яны на яго гаркнулі. Той пайшоў. Жанчыны здымаюць на тэлефон. Я прашу выклікаць хуткую. Яны (міліцыянты) бачаць, што людзі падыходзяць. Я быў канжвдатам, мяне ведаюць. Але яны мяне грузяць, засталіся сінякі (Паказвае суддзе). Я кажу, што сам пайду, што я такога зрабіў, каб мяне ў міліцыю везці? Кругамі везлі ў ІЧУ і толькі там хуткая прыехала. У мяне тэмпература, ціск. Я мог памерці...

Міліцыя мяне ведала, У іх быў загад. Гэта фашызм. Так фашысты дзейнічалі, ахвяры Прыбужскага квартала пра гэта сведчаць. Тэлефон адразу забралі. Навошта? Я гаварыць мог, а цела не слухалася... Бесчалавечна напярэдадні Дня Перамогі - звычайны фашызм... Добра сэрца не выскачыла.

Крыўдна да слёз. Як такое можна?! Я здымаю відэа, вяду стрымы, маю ютуб канал... А яны мяне ў машыну цягнуць. Побач апорны пункт... Там калісь збілі затрыманых... Замест выклікаць хуткую прыдумалі непадпарадкаванне... Прашу мяне калі не апраўдаць, то прызнаць, што супрацоўнікі міліцыі памылілісь…»

Просіць суд прыняць сказанае да ўвагі. І прыняць пастанову паводле сумлення.

Суддзя Раман Якаўлевіч Карабан агучыў ужо гатовую пастанову пакараць грамадзкага актывіста Віталя Казака адміністратыўным штрафам у 20 базавых або 540 рублёў паводле арт. 23.4 КаАП.

Разам, з падачы берасцейскай міліцыі, суд навешаў грамадзкаму актывісту Віталю Казаку 130 базавых. Віталь Казак перакананы - праз выбары і грамадзкую дзейнасць.

 

 
© 2022 "Берасцейская вясна"