Друк
07.06.2020
Новыя ўладальнікі завода не знайшлі паразумення з берасцейцамі
 
Праціўнікі завода акумулятарных батарэй (АКБ) пабачылі на плошчы Леніна новых уладальнікаў завода Сяргея Кагановіча (Гэты хакеіст удзельнічаў у спаборнніцтвах з удзелам каманды прэзідэнта, яму належыць 85% кампаніі) і Дзмітрыя Баскава (Трэнер хакейнай каманды А.Лукашэнкі, яму належыць 15% кампаніі).

Злева Сяргей Кагановіч, зправа – Дзмітрый Баскаў

Яны прыйшлі не карміць галубоў семкамі, а паведаміць пратэстуючым, што завод будзе працаваць. Маўляў, не мы будавалі, усе пытанні да папярэднікаў – у мінулым, усё добра, ніякой шкоды, “нашы сваякі тут жывуць і нашыя дзеці тут будуць адпачываць...”

Сябра ініцыятыўнай групы праціўнікаў завода Зміцер Бекалюк жорстка адказаў Лукашэнкавым “спартоўцам”: “Мы грукалісь ва ўсё дзверы, хто нас пачуў? Будзем ініцыяваць грамадзкія слуханні... Берасцейцам вырашаць быць заводу ці не!..


Зміцер Бекалюк у цэнтры

Дзмітрый Баскаў запярэчыў: “Мы прыйшлі размаўляць з людзьмі, а не з т...” Хутка выправіўся.

Берасцейцы абурыліся: “Вы ведаеце колькі мы атрымалі штрафаў і сутак?!.

“Хакеісты” прапануюць экскурсію на завод.

Людзі рэальна абураныя. “Мы патрабуем абмяркаванняў”, - кажуць яны. Новыя ўладальнікі не знайшлі паразумення ў берасцейцаў і пад улюлюканне пакінулі плошчу ў бок выканкамаў.

Пасля іх зыходу Зміцер Бекалюк паінфармаваў прысутных, што паводле бугалтарскага ўліку завод выпрадукаваў 7000 акумулятараў, без дазволу і ўзгадненняў. “У гэты перыяд нормы выкідаў перабольшвалі нормы ў сотню разоў. Улады інфармацыю хаваюць, - кажа Бекалюк, - Пасля фіксацыі трох фур акумулятараў на завод прыязджае ў два разы меньш рабочых. Я хачу жыць у чыстым навакольным асяроддзя, каб у нашых дзяцей была будучыня”. Прагучала прапанова звярнуцца да гарацкіх уладаў і правесці сустрэчу па заводу ў Гарацкім парку.

Кармленне галубоў перайшло і традыцыйны шпацыр да кінатэатра “Беларусь”. Падпішчыкі за вылучэнне кандыдатаў на прэзідэнта сустрэлі калону праціўнікаў завода АКБ воплескамі.

 

 
© 2022 "Берасцейская вясна"