Ад самага пачатку Берасцейцы актыўна подпісваліся за Святлану Ціханоўскую, Андрэя Дмітрыева, Віктара Бабарыку і Віталя Цапкалу. Ня гледзячы на пагрозу выкліканую пандэміяй каронавіруса людзі сваёй актыўнасцю дэманстравалі ўладам прагу і неабходнасць перамен. Каманды прэтэндэнтаў прадпрынялі адпаведныя санітарна-прафілактычныя захады. Зборшчыкі подпісаў былі ў пальчатках і масках. На сталах – антысептык.
Раней у Берасці бачылі таксама пікеты іншых ініцыятыўных груп: Юрася Губарэвіча, Ганны Канапацкай і Аляксандра Лукашэнкі, але яны не выклікалі відавочнай зацікаўленасці з боку Берасцейцаў.
10 чэрвеня стала вядома, што ініцыятыўная група па вылучэнні валерыя Цэпкала спыняе збор подпісаў каля “Беларусі”, бо “набралі неабходную колькасць подпісаў і рыхтуюць да падачы ў адпаведныя структуры”.
Зборшчык подпісаў за Сяргея Чэрачня згарэў на сонцы.
Зборшчыкаў подпісаў за Святлану Ціханоўскую не хапала, у Берасці іх толькі два. Ад вялікай колькасці жадаючых падпісацца яны займелі мазолі на пальцах... Больш таго даволі часта нейкія сумнеўныя, часам агрэсіўныя асобы, наўмысна абражалі іх і правакавалі на супрацьпраўныя паводзіны. Побач заўсёды знаходзілісь супрацоўнікі сілавых структур у цывільным. Да гонару зборшчыкаў і берасцейцаў ніхто не павёўся на правакацыі.
Збор подпісаў працягваецца...