Друк
11.06.2020
Калі чыноўнікі мяне не чуюць, чаму я не магу звярнуцца да блогераў?
 
Брэсцкі абласны суд разгледзеў скаргу экаактывіста Канстанціна Астапука на рашэнні суда Ленінскага раёна г. Брэста і пакінуў гэтае рашэнне без зменаў, а скаргу без задавальнення...

Нагадаем, экаактывіст Канстанцін Астапук, праціўнік шкоднага для акаляючага асяроддзя завода акумулятарных батарэй, таму рэгулярна “корміць галуабоў” на плошчы перад выканкамамі па нядзелях.

8-га траўня ён быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі, правоў не давялі, доўга вазілі па горадзе ўрэшце рэшт даставілі ў Ленінскі РАЎС г. Брэста склалі некалькі пратаколаў за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах 12 красавіка, 2 і 3 траўня.

13 траўня суддзя суда Ленінскага раёна г. Брэста Аляксандар Семянчук пакараў экаактывіста штрафам у 30 базавых адзінак (810 рублёў) паводле ч.3 арт 23.34 КаАП.

Канстанцін Астапук не пагадзіўся з пакараннее і звярнуўся ў Брэсцкі абласны суд. Справу разглядала суддзя Руслана Сянько.

На пачатку суда экаактывіст заявіў недавер суду: “Я вас ведаю, суду і міліцыі не давяраю. Вы прадузята ставіцесь да грамадзкіх актывістаў, мы многа раз сустракаліся...”

Суддзя адхіліла хадайніцтва: “Недавер не зьяўляецца падставай да адхілення суддзі ад разгляду справы”.

Астапук заяўляе хадайніцтва заслухаць вучастковага Пясецкага, які падпісаў пратакол, як сведку: “У той дзень, калі складаўся пратакол, я яго ў вочы не бачыў. Хай патлумачыць”. Суддзя адхіляе хадайніцтва.

Не губляйце часу, агласіце вердыкт! Бо вы не задавальняецца маі хадайніцтвы”, - абурыўся экаактывіст.

Падчас судовага разбіральніцтва Канстанцін Астапук патлумачыў суду, што ня згодны з пастановай раённага суда, бо 12 красавіка, 4 і 3 траўня быў на плошчы, але грамадзкі парадак не парушаў, даваў інтэрв`ю. Супрацоўнікі не прадаставілі суду доказаў, што я ўяўляў пагрозу іншым, а выказваць думкі гарантавана яму канстытуцыяй і міжнародным правам. Таму просіць суд спыніць вытворчасць па справе.

Суддзя Семянчук мяне пакараў. Я не за сябе, за чысты горад Брэст клапачуся. Не я заняўся палітыкай - палітыка занялася мной. Мой дзед дайшоў да Берліна, таму ўскладаю кветкі абаронцам Айчыны. Мяне затрымалі 8-га на Кар`ернай... Гадзіну вазілі па горадзе, мне было цікава, куды мяне вязуць. Мо ў кар’ер?! З правамі пры затрыманні не азнаёмілі, пазбавілі права на абарону...” – казаў Астапук ў судзе.

Суддзя: “У матэрыялах справы няма дакументаў аб вашым затрыманні”.

12 красавіка прыяжджаў Ціханоўскі, Я даваў яму інтэрв`ю. Калі чыноўнікі мяне не чуюць, чаму я не магу звярнуцца да блогераў?” – працягвае экаактывіст.

Суддзя папярэджвае Астапука аб недапушчальнасці абразлівых лозунгаў супраць кіраўніцтва краіны.

Я даваў інтэрв`ю. 2 і 3 траўня я быў на плошчы, але ў іншы час, не той, што пазначаны ў пратаколе. 2-га да Машэрава я не ішоў...” – звяртаў увагу суддзі на недакладнасці ў пратаколах экаактывіст.

Стомлена даслухаўшы пярэчанні экаактывіста, суддзя Руслана Сянько пастанавіла пакінуць папярэдняе рашэнне без зменаў, а скаргу Канстанціна Астапука без задавальнення.

 

 
© 2022 "Берасцейская вясна"