Друк
17.07.2020
Арышт каб не даць прайсці экспертызу па факту збіцця
 
Справа Дзяніса Сарокі на дадзены момант стала адзінай, якая рашэннем суда была перанесена на наступны дзень. Затрыманы прасіў суд даць час на заключэнне дамовы з адвакатам. Суд ўхваліў просьбу і перанёс працэс, а сам затрыманы-пацярпелы паехаў у пракуратуру за скіраваннем на экспертызу па факце збіцця.


Дзяніс Сарока зправа

Па словах Дзяніса, у будынку Ленінскага РАУС г. Брэста супрацоўнікі міліцыі ўжылі да яго фізічную сілу (задушлівы прыём і нацягвалі ўласны капялюш на галаву і твар, пазбавіўшы магчымасці дыхаць).

Гвалт было здзейснена з мэтай знішчэння рэчыўных доказаў - відэазапісу на тэлефоне затрыманага, лічыць Дзяніс. Момант нападу на яго супрацоўнікаў міліцыі ў актавай зале РАУС затрыманы зняў на ўласны тэлефон. Тыя, хто нападаў выдалілі гэты відэазапіс з тэлефона Дзяніса.

«Я ўжо развітаўся з жыццём», - распавядаў Дзяніс пасля суда.

Дзяжурны ІЧУ адмовіўся прымаць скрываўленага затрыманага. І Дзяніса павезьлі на медыцынскі агляд у Брэсцкую гарадскую бальніцу хуткай дапамогі. У прысутнасціміліцыянтаў, якія здзейснілі над ім гвалт, Дзяніс пабаяўся казаць праўду аб сваім стане. Пасля чаго Дзяніса змясцілі ў ІЧУ да суда. Жорсткае ўдушэнне прывяло да пагаршэння стану яго здароўя.

У пракуратуры скаргу так і не прынялі і спрабавалі накіраваць Дзяніса Сароку ў Ленінскі РАУС за скіраваннем на экспертызу. Дзяніс настойваў. Праз некаторы час у пракуратуры з'явіўся міліцыянт, які душыў яго напярэдадні. Западозрыўшы няладнае, Дзяніс пакінуў пракуратуру.

17.07 працягнўся судовы працэс. Затрыманы сцвярджаў, што стаяў на прыпынку і чакаў грамадскі транспарт. Да яго падышлі супрацоўнікі і запатрабавалі сысці. Дзяніс адмовіўся, бо чакаў на прыпынку аўтобус, каб ехаць дадому.


Сведкі

Аднак сведка-міліцыянт абверг аповяд Дзяніса Сарокі і сказаў, што дадзены грамадзянін стаяў у ланцугу, дэманстраваў грамадска-палітычны інтарэс, пляскаў у ладкі і выказваў незадаволенасць дзеючай уладай. Да дадзенага грамадзяніну неаднаразова падыходзілі супрацоўнікі і прасілі адысці, шмат разоў папярэджвалі аб адміністрацыйнай адказнасці ў рупар. Затрыманы праігнараваў папярэджання і працягваў выказваць незадаволенасць дзеючай уладай.

Адвакат Дзяніса Сарокі настойваў, што склад праванарушэння не падцверджаны доказамі і ў дадзенай справе не прасочваецца, таму лічыць, што ягоны падабаронны затрыманы незаконна і справа павінна быць спынена за адсутнасцю складу правапарушэння.

Суддзя суда Ленінскага раёна г. Брэста Куроўскі выслухаў бакі, і грукнуў малатком - арышт 15 сутак. З ізалятара Дзяніса чарговы раз павезлі ў шпіталь…

Па дадзенай падставе выказаўся брэсцкі праваабаронца цэнтру "Вясна" Уладзімір Вялічкін, які дапамагаў Дзянісу Сароку ў дадзенай справе:

«Прыцягвае ўвагу прычынна-лагічная повязь - пракуратура, міліцыянт, што збіваў, суд і арышт ні за што. Думаю, што арышт зроблены дзеля таго, каб Пазбавіць Дзяніса Сароку магчымасці прайсці экспертызу і падаць скаргу на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі.».

 

 
© 2021 "Берасцейская вясна"