Друк
22.08.2020
Жыхара Кобрына нашпігавала асклепкамі светлашумавой гранаты
 
Мужчына затрымаўся на акцыі выпадкова: зламаўся ровар.
 
Уладзімір быў 10 жніўня на плошчы ў Кобрыне, дзе было шмат людзей. У натоўпе зламаўся ровар, таму прыйшлося затрымацца на плошчы. Мужчына вёў веласіпед за стэрно, калі АМАП пачаў выкарыстоўваць светлашумавыя гранаты. Адна з такіх гранат трапіла ў ровар Уладзіміра. Дзякуючы гэтаму, мяркуе застаўся жывы. У мужчыны абгарэла амаль усё адзенне, асабліва у вобласці пахвіны. А аскепкі ўпіліся ў пярэднюю частку абедзвюх сцёгнаў, у жывот, правую частку грудзей, правую руку.
 
Незнаёмы падабраў Уладзіміра і адвёз у бальніцу. Мужчыну прааперавалі, на пытанне "колькі асклепкаў?" лекары адказвалі адно: "Шмат".
Пасля аперацыі пацярпелага перавялі ў рэанімацыю, потым у Брэсцкую абласную бальніцу. Па стане на 19 жн6іўня мужчына ўсё яшчэ непрацаздольны і знаходзіцца ў бальніцы, у яго 4 дзяцей.
 
 
(С) Праваабарончы цэнтар "Вясна"
 
© 2021 "Берасцейская вясна"