Друк
25.08.2020
”Ты памёр за нашу Свабоду!”
(фотарэпартаж)
 
24 жніўня ў Жабінцы прайшло пахаванне Генадзя Шутава, якому стрэлілі ў галаву падчас падзей у Брэсце 10-11 жніўня.
На развітанні былі сваякі і блізкія, неабыякавыя гараджане Жабінкі , Брэста, Пружан…сябры-байкеры, а таксама ўніяцкі сьвятар Ігар Кандрацьеў.
Усяго ў мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за сто чалавек. Мясцовыя жыхары ў знак салідарнасці стаялі ўздоўж вуліц.
Працэсія праходзіла таксама ўздоўж будынка райвыканкама, адкуль з вокнаў выглядвалі супрацоўнікі. Адпяванне прайшло ў Свята-Пакроўскім храме. Пахавалі Генадзя на Жабінкоўскіх могілках.
Падчас развітання адзін з сяброў прамовіў:
«Ты памёр за нашу Свабоду. Жыве Беларусь!»,
і ўсе прысутныя пачалі пляскаць.
 
 
© 2021 "Берасцейская вясна"