Друк
12.02.2021
Справа па «Карагоду»
 
Колькі дзяржабвінавачанне запытвае для першых 10 абвінавачаных
Скрыншот з камеры відэаназірання 13 верасня 2020
 
Федарэнка Мікалай - паўтара гады з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Ярашук Яраслаў - паўтара гады абмежавання волі без накіравання ("хатняя хімія")
Варановіч Вадзім - 2 гады з напрамкам ("хімія")
Каўпачык Яўген, Дзенісенка Віктар, Якубук Аляксей, Літвін Віталь – па паўтары гады з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Глазава Марына - паўтара гады без накіравання, ўлічыць знаходжанне ў СІЗА і хатні арышт ("хатняя хімія")
Жараў Максім - 2 гады з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Сірэцан Марына - 1 год і 3 месяцы без накіравання ( "хатняя хімія")
 
Гэтым людзям ставяцца ў віну "Дзеянні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак" паводле артыкула 342 КК РБ. Пракуроры лічаць віну ўсіх пералічаных людзей цалкам даказанай.
 
Нагадаем.
Пасля "Марша герояў" 13 верасня ў Брэсце супраць пратэстоўцаў, якія спявалі і танчылі ў карагодах, узбудзілі крымінальную справа па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Фігурантамі крымінальнай так званай "справы карагодаў" сталі дзясяткі людзей. Крымінальную справу разглядае суд Ленінскага раёна Брэста. Справу разглядае суддзя Святаслаў Каліна. Першы працэс пачаўся 20 студзеня. На лаве падсудных першыя дзесяць чалавек з больш чым паўсотні абвінавачаных.
 
 
© 2021 "Берасцейская вясна"