Друк
08.03.2021
Раніцай 6 сакавіка ў Пінску распачалісь затрыманні
 
“Касманаўты” наўпрост з ложкаў дадхапілі двух хлопцаў, на якіх пазней у Пінскім ГАЎС склалі пратаколы паводле ч.1 арт. 23.34. Трэцяй затрыманай была маладая жанчына.
Надзея Ларыёнава на агітацыйным мерапрыемстве ў Берасці 
Надзею Ларыёнаву палічылі арганізатарам. Пасля апытання, праз наяўнасць у затрыманай малых дзяцей, яе адпусцілі.
На 8 сакавіка ў ІЧУ Пінска апынулася 7 актывістаў: Сяргей Будкевіч, Аляксандар Лявошка, Дзмітрый Сліўко, Дзяніс Сядых, Дзмітрый Ларыёнаў, Сяргей Сцепанюк і, кажуць, невядомы 20-ці гадовы студэнт з Менску. Суд запланаваны на 9 сакавіка. Справа тычыцца віншавання міліцыянтаў з “Дном Міліцыі” 27 лютага групай людзей у масках.
Скрыншот з сацыяльных сетак
8 сакавіка раніцай Надзею Ларыёнаву забралі ў следчы камітэт.
Яе пратрымалі там чатыры з паловай гадзіны. Яна нічога нам не кажа. Вельмі перапалоханая. Падаецца мне, што будзе крымінальная справа, - кажа мясцовая грамадзкая актывістка Вераніка Іванова, - Мабыць шантажавалі мужам. Ён сярод затрыманых, дзецьмі… Яна магла ўзяць віну на сябе… Яна залякана і баіцца гаварыць па справе. Мы ж ведаем, як органы працуюць. Ім трэба чалавека паціху пасадзіць, каб шуму не было”.
 
 
© 2022 "Берасцейская вясна"