Друк
09.03.2021
За фота ў лесе – 6 чалавек на содні
фота з сацыяльных сетак
Здымак, зроблены напярэдадні Дня міліцыі ў Лунінецкім раёне, пінская міліцыя палічыла несанкцыяваным мерапрыемствам. Было затрымана 7 чалавек. Да суда ў ІЧУ пакінулі шасцёра хлопцаў. Сёмую, дзяўчыну пасля допыту адпусцілі.
Сёння ў судзе Пінскага раёна і горада Пінска. Суддзя Свіцін адмераў па 15 содняў арышту студэнту Стогараву Вячаславу, Буткевічу Сяргею і Ларыёнаву Дзмітрыю.
Калега Свіціна, суддзя Бачыла, быў больш літасцевы – інвалід трэцяй групы Сцепанюк Сяргей атрымаў толькі 10 содняў арышту, што да Лявошка Аляксандара і Сядых Дзяніса, ім таксама па 15 содняў…
Па сёмай, Надзее Ларыёнавай, пакуль гаворкі аб судзе не вядзецца, але цёгаюць па допытах.
 
 
© 2022 "Берасцейская вясна"