05.08.2017 Грамадства
Суд забараніў распаўсюд відэароліка
Суддзя эканамічнага суда Брэсцкай вобласці Ніна Дзяркач прызнала не адпаведнымі рэчаіснасці звесткі, размешчаныя ў відэароліку «Дынамаўская афера» блогерам Сяргеем Пятрухіным і актывістам «Руху за свабоду» Дзянісам Турчаняком
і вырашыла, што інфармацыя ў расследаванні Пятрухіна і Турчаняка, ганьбіць дзелавую рэпутацыю вытворча-гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Дынама Цэнтр» БФСТ «Дынама».
«Забараніць аўтарам Пятрухіну і Турчаняку далейшае распаўсюджванне відэароліка. У тым ліку забараніць яго публікацыю на любых рэсурсах сеткі інтэрнэт », – абвясціла рашэнне судзя.
Пятрухіна і Турчаняка абавязалі ў тым ліку размясціць абвяржэнне з тэкстам, які прапанаваў пазоўнік.
Д. Турчаняк, “Рух за свабоду”. Тое, што на відэа было сказана мной, цалкам супадае са сказаным пракуратурай. Ці паступіць зараз пазоў да пракуратуры? Камічная сітуацыя. Абскардзіць далей у нашай краіне сэнсу асаблівага няма. Але мы дамагліся свайго і ў судзе атрымалі матэрыялы да якіх не мелі доступу і зараз мы можам правесці круглы стол, куды могуць прыйсці ўсе жадаючыя і мы ўсё патлумачым і раскажам.
С. Пятрухін. Я збянтэжаны. Суддзя прызнае несапраўднымі і ганяць рэпутацыю УП Дынама-Цэнтр выкарыстаныя ў відэа «Дынамаўская афера» звесткі з перапіскі пракуратуры г. Брэста і Брэсцкім гарвыканкамам!!! На той падставе, што гэтыя звесткі атрыманы неафіцыйна!!! Нонсэнс і калапс! Будзем абскарджваць, абскардзіць, абскардзіць! Рашэнне можа быць абскарджана ў 15-дзённы тэрмін пасля яго абвяшчэння ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.