16.10.2018 Грамадства
Пакуль міліцыянты “момлікі” і “ігнацюкі” будуць знішчаць відэадоказы і зьбіваць грамадзян, нічога добрага ў Беларусі не будзе
Менавіта пракурор Каляда падпісаў пастанову следчага Андраніка Хачатрана на знакаміты ператрус з АМАПам "пысай у ПАДЛОГУ", які адбыўся 30 жніўня 2018 г. у маей кватэры на Наганава.

Нагадаю, што ў мяне забралі кампутар, тэлефон і флешку - рэчы, якія я набыў значна пазней пасля канфіскацыі ў мяне электронікі 12 мая, і арыштавалі нешта з маёмасці.
Нагадаю таксама, што тады, як і цяпер, я знаходжуся ў статусе падазраванага па крымінальнай справе (арт. 188 і 189 Паклёп, Абраза), якая ніяк не рухаецца ў бліскучага СК. Электроніку, канфіскаваную ў мяне 30 жніўня. “Шерлок Холмс” Андранік Сааковіч адправіў на экспертызу толькі праз месяц, 25 верасня. І за грошы падаткаплацельшчыкаў будуць рабіць нейкія экспертызы, якія не маюць аніякога сэнсу.
Якія розумы працуюць у МРОСК! Відаць, што начальнік Руслан Сычёв сабраў сур'ёзную каманду следчых і мае намер нанесці моцны ўдар па злачыннасці. Праўда, гэта ў яго не вельмі добра атрымліваецца. Я лічу, што праца яго ведамства і пракуратуры накіравана не на навядзенне парадку і захавання законнасці ў грамацтве, а на абслугоўванне інтарэсаў улады і паказчыкаў для І. Наскевіча.
Пакуль такія людзі працуюць у такіх ведамствах міліцыянты “момлікі” і “ігнацюкі” будуць знішчаць відэадоказы і зьбіваць грамадзян, нічога добрага ў Беларусі не будзе.
Віншую вас, спадары, абасраўшыеся. Чакаю вынікаў. Прыдумайце нешта лепей.