19.07.2017 Грамадства
У Пружанах лепяць крымінальныя справы?
10 ліпеня 2017 на арэнднай кватэры жыхара Пружан Аляксея Чарніцкага быў здзейснены ператрус. Старшы оперупаўнаважаны групы наркакантролю Сяргей Блізнянскій шукаў, вядома ж, наркотыкі. Панятых – Дзяніса Бондара і Аляксандра Глушко Сяргей Блізнянскі прывёў з сабой. Аляксей высветліў, што Бондар і Глушко з’яўляюцца супрацоўнікамі міліцыі і служаць у ахове.

Аляксей прыязджаў ва ІУС па Брэсцкай вобласці скардзіцца на парушэнні Блізнянскага і на наступны дзень яго закрылі на 10 сутак. Покуль на 10.
Аляксей звярнуўся да мяне, таму што не на жарт спалохаўся за сябе і сваю сям'ю. Ён баіцца, што падчас ператрусу яму падкінулі наркотыкі і папрасіў у мяне разгалосу ў СМІ.
У 2014 годзе ў яго знайшлі 0, 02 г. марыхуаны і асудзілі ч. 1 арт. 328 на паўгода хатняй хіміі. З тых часоў шмат што змянілася ў палітыцы дзяржавы і тэрміны па гэтым артыкуле пачынаюцца з 8 гадоў.
У тым жа 2014 у Аляксея быў канфлікт з міліцыянтам Блізнянскім і гэты візіт хлопец аценьвае, яшчэ і як помсту. Сяргей Блізнянскі забараніў Аляксею весці відэаздымку і не задаволіў яго хадайніцтва памяняць панятых.
Панятыя-прафесіяналы – за тыдзень абслугоўваюць чатыры вобшукі з гарантаванымі пасадкамі.
Сяргей Блізнянскі дастаў з кішэні рабочай курткі Аляксея смецце і паклаў яго ў канверт, які перадаў у рукі панятому Дзянісу Бондару і той яго насіў да канца следчага дзеяння.
Следчаяа Пружанскага СК Вольга Барадоўская ў сваім кабінеце адгаворвала Аляксея і яго маці замаўляць адваката. Аляксей праходзіць па справе сведкай і хвалявацца няма чаго. На наступны дзень Аляескй апынуўся ў ІЧС і калі ён выйдзе невядома. Ад каментароў Вольга брутальна адмовілася.
Калі Блізнянскі сказаў, што трэба ісці абшукаць падвал, Аляксей запярэчыў яму, што ён здымае кватэру і нават не ведае, дзе падвал знаходзіцца і ў яго няма ключа ад яго. Аднак Блізнянскі настаяў і яны спусціліся ў склеп разам з панятымі ў якіх у руках быў адкрыты канверт са смеццем з кішэні рабочай курткі Аляксея. Панятыя, па словах Аляксея, увесь час знаходзіліся на метраў 10 ззаду. Потым Блізнянскі і Аляксей вярнуліся да панятых – канверт ужо быў запячатаны. ПАДВАЛ БЛІЗНЯНСКІ не аглядаў, бо яго не знайшлі, а калі б знайшлі, то ключа ад яго у Чарніцкіх няма.
Жонка Аляксея Чарніцкага Вольга і дачка Кіра.
Магчыма, у падвал Блізнянскі павёў усіх для таго, каб жонка Чарніцкага Вольга «не замінала» яму і панятым «працаваць».
Аляксей паставіў ня канверце свой подпіс і не напісаў ніякіх пярэчанняў, пра што вельмі цяпер шкадуе і рыхтуецца да таго, што яму падкінуць наркату. Свае заўвагі наконт забароны відэаздымкі і «панятых-міліцыянтаў» ён унёс у пратакол.
Зараз Аляксей сядзіць у ІЧУ і чакае вынікаў экспертызы. Пасадзілі яго за парушэнне рэжыму. Аляксей знаходзіцца пад прэвентыўным наглядам – асуджаны па артыкуле 317 ч. 2. КК
4 ліпеня 2017 ператрус быў у яго маці, у бацькоў яго знаёмага Алега Хмялеўскага і ў вёсцы Альшаны ў хаце бабулі Алега Хмялеўскага. У Алега знайшлі марыхуану і пакуль што зачынілі на 3 сутак.
Пратаколы вобшука Аляксея і яго маці.
Хачу звярнуць вашу ўвагу на тое, што панятымі на ўсіх чатырох ператрусах былі Аляксей Бондар і Аляксанр Глушко. На мой уласны погляд пружанскія змагары з наркатой парушаюць працэсуальнае заканадаўства і выконваюць план - лепяць крымінальныя справы.
Працяг гісторыі глядзіце на Берасцейскай Вясне і
на канале Народны Рэпарцёр.