19.01.2016 Культура
Лідар гурта Sumarok Ігар Палынскі ў Берасці
18 студзеня берасцейцы змаглі пазнаёміца з лідарам гурта Sumarok Ігарам Палынскім з Полацку. Рок-музычны гурт Ігара Палынскага пачаў існаваць з 2009 году і называўся “Горад N”.
Пачас сустрэчы саліст гурту пазнаёміў прысутных з творамі з дэбютнага альбома. Ігар распавёў, што новая песня Sumarok дала назву і самаму гурту, фактычна зь яе пачаўся новы этап у іх дзейнасьці. Ігар Палынскі зьвярнуў ўвагу на радок з верша «ты адкрыеш недзе дзверы і пачуеш крок - пераклейвае шпалеры ў сваіх думках Sumarok. Для нас гэта песьня пра шчасьце і посьпех. Мы зразумелі, што трэба рабіць больш рашучыя крокі, каб нечага дасягнуць».
Лідар гурта выканаваў сьпевы на вершы Алеся Аркуша, бацькі музыкі Алеся Палынскага песні Дзіяны Арбенінай і гурта «Ночные Снайперы», у аўтарскім перакладзе на беларускую мову. Сьпевы на вершы нобелеўскага лаўрэата Ёсіфа Бродзкага. На іх выкананьне былі атрыманая згода ад уладальнікаў правоў. Фонд памяці Бродзкага, напрыклад, даслаў на запыт музыкаў афіцыйны дазвол на выкарыстаньне вершу «Пепел». Напрыкацы сустрэчы разам заспевалі прыпеў песні “Мяч”, хлопцы гурта зрабілі беларускамоўны кавэр на песьню Сяргея Міхалка гурта Brutto «Мяч».