21.01.2016 Эканоміка
“Эх, яблычка, куды ты котісся?..”
У крамах Берасця яблыкі з Францыі каштуюць 36 тысяч рублёў, з Польшы 15-25 тысяч, а беларускіх яблык увогуле няма. Спецыялісты раяць аддаваць перавагу беларускім гатункам яблыкаў, выгадаваным у сябе ў садзе, ці хаця б пакупным.Улетку закупачная цана яблыкаў у сялян складала ўсяго 300 рублёў.
Зусім нядаўна беларускія чыноўнікі супакойвалі нас.
“Беларусь штогод вырошчвае дзясяткі тысяч тон розных гародніны і садавіны...
...Беларускія яблыкі - гэта заўсёды асобная тэма для размовы і параўнання іх з польскімі і іншымі субратамі. Як запэўніваюць спецыялісты, сёння беларускі яблык на сто пунктаў лепшы за канкурэнтаў ...
Мінсельгасхарч заяўляе, што беларускіх агародніны і садавіны для бесперабойнага гандлю ў міжсезонны перыяд дастаткова. У гэтым годзе ўраджай бульбы ў Беларусі перавысіць 6 млн т. У дастатковым аб'ёме будзе нарыхтавана гародніны і садавіны.
... харчовая бяспека краіны забяспечана ў поўным аб'ёме.”
Дык хочацца запытацца ў чыноўнікаў, дзе знайсці беларускія яблыкі?