23.01.2016 Грамадства
"Гэта Беларусь, дзетка!"
21 снежня ў Берасце адбылася прэзінтацыя кнігі “Гэта Беларусь, дзетка!”, якую прадстаўлялі аўтары Марыя Чаракова і Марта Чарнова.
Аўтары нарадзіліся ў Беларусі, але ў дзяцінстве Маша з’ехала ў Галяндыю, а Марта – у ЗША. Праз нейкі час яны прыехалі на радзіму і шматлікія аспекты штодзённяга жыцця, на якія беларусы не звяртаюць увагі, падаліся ім цікавымі і нават нелагічнымі. Сваімі назіраннямі Марыя Чаракова і Марта Чарнова падзяліліся з чытачамі блогу, а потым – кнігі.
“Гэта Беларусь, дзетка!” прадстаўлена ў гатунку коміксаў, якія даследуюць жыццё беларусаў. Назіранне “з боку” дало вельмі абгрунтаваныя і гумарыстычныя тлумачэнні шакуючым і, здавалася б, нелагічным рэчам. Выданне складаецца з малюнкаў і разгорнутых тлумачэнняў да іх. Кнігу можна чытаць як жыхарам Беларусі, так і падарыць замежным сябрам. Тэксты “Гэта Беларусь, дзетка! “ надрукаваны па ангельску і па беларуску.