23.02.2016 Грамадства
Апошнія кветкі з няволі (малюнак Шабнам)
22 лютага актывістку з Таджыкістану Шабнам Худайдодову выпусцілі на волю з Берасцейскага следчага ізалятара. Яна атрымала афіцыйны статус уцекача. Цяпер Шабнам знаходзіцца ў бяспечным месцы і пра яе месцазнаходжанне пакуль не вядома.
Шабнам Худайдодава ў чэрвені 2015 была затрымана памежнікамі пры пераходзе беларуска-польскай мяжы, бо знаходзілася ў міждзяржаўным вышуку за экстрэмісцкую дзейнасць на тэрыторыі Таджыкістану па лініі Інтэрпола. На радзіме актывістка апазіцыі абвінавачваецца па артыкуле 37 Крымінальнага кодэкса Таджыкістана - «Адказнасць за саўдзел у злачынстве».
Знаходзячыся на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, Шабнам Худайдодава далучылася да «Групы 24», крытыкавала ў сацыяльных сетках таджыкскія ўлады за праводзімую імі палітыку.
Худайдодава нарадзілася 20 снежня 1986 г у горадзе Куляб. Яе маці і дачка першакласніца знаходзяцца на радзіме ў Таджыкістане, родная сястра працуе ў Санкт-Пецярбургу.
У Берасцейскім СІЗА Шабнам Худайдодова правяла амаль дзевяць месяцаў.