25.03.2018 Грамадства
Два мітынга - тры затрымання
25 сакавіка ў Берасці адбыўся Дзень Волі. Берасцейцы святкавалі стагоддзе БНР.
Беларуская Народная рэспубліка (скарочана БНР) - абвешчаная беларуская дзяржава, якая праіснавала з сакавіка 1918 года да снежня 1918, а потым урад БНР працягнуў сваю дзейнасць у эміграцыі.
Сімвалічна і тое, што Дзень Волі праводзіцца на плошчы Свабоды.
Таксама сёння некаторыя берасцейцы выйшлі на штотыднёвую акцыю супраць аккумулятарнага завода, так званае «Кармленне галубоў».
Берасцейцы сюды прыйшлі з шарамі чорнага колеру, на якіх быў надпіс «жить».
Паказальна і тое, што ўлады таксама «падрыхтаваліся» да стагоддзя БНР. Так, паводле інфармацыі з мноства крыніц па краіне пракацілася хваля затрыманняў актывістаў, было затрымана болш за 100 чалавек.
Берасцейшчыну гэта таксама закранула, за дзень да свята быў затрыманы актывіст Сяргей Петрухин, а напярэдадні - Аляксандр Кабанаў, вядомыя берасцейцам відэа-блогеры, што ў анлайн эфіры асвятлялі барацьбу берасцейцаў супраць акумулятарнага завода, а 25 сакавіка на плошчы Леніна, дззе як толькі скончылась кармленне галубоў у прысутнасці бацкі быў затрыманы 14-гадовы падлетак з роварам.
Намаганнямі сваякоў і грамадзкіх актывістаў падлетка вызвалілі з Ленінскага РАЎС. Бацька хлопца пакінуў скаргу на дзеянні міліцыі.