27.03.2018 Грамадства
Суткі і штраф каб не “карміў галубоў”
Відэаблогер Сяргей Пятрухін на волі.
Нагадаем ўвечары 23 сакавіка тэлефон відэаблогера Сяргея Пятрухіна апынуўся “па-за зонай дзеяння сеці”. На наступны дзень ягоны калега Аляксандар Кабанаў анлайн выклаў у сеціва момант свайго затрымання, з якога стала вядома, што Пятрухін затрыманы.
Месцазнаходжаннем відэаблогера апынуўся сумнавядомы ізалятар часовага ўтрымання ў Паўночным гарадку Брэста.
26 сакавіка Сяргей Пятрухін быў дастаўлены ў суд Ленінскага раёна г Брэста. Справу разглядаў суддзя Семянчук. Ён забараніў фота і відэа здымкі. Відэаблогер выказаў недавер суду, але адвода не даў і запатрабаваў адваката.
Суд задаволіў хадайніцтва і прызначыў разбіральніцтва на 9-30 29 сакавіка.
Прысутным распавёў прысутным абставіны свайго затрымання: “Мяне затрымалі позна вечарам, калі я вяртаўся з лазні. У тамбуры пад’езда дома, дзе жыву. Калі я зайшоў у пад’езд на мяне накінуліся двое ў цывільным, сталі круціць рукі... Я пачаў клікаць па дапамогу. З’явілась нейкая “мутная” парачка. Амальадначасова з ёй прыехалі патрульныя, даставілі ў РАЎС… Тыя ў цывільным, што мяне затрымлівалі, вось яны, сведкі ў форме, сфатаграфуйце іх”.
Сведкі з боку міліцыі павярнулісь спінамі і спешна пакінулі будынак суда.
“Начальнік міліцыі сваёй пастановай ужо пакараў мяне штрафам у 8 базавых паводле ч.3 арт.17.3 КаАП. Зараз мяне звінавачваюць у непадпарадкаванні (арт. 23.4 КаАП), эпалеты ім паадрываў. Хлусня! Яны сачылі за мной цэлы дзень і затрымалі мяне, каб я не “карміў галубоў””.
Прысутныя праваабаронцы і грамадзкія актывісты таксама перакананыя, што гэта было насамрэч прэвентыўнае затрыманне, каб сарваць відэатрансляцыю двух падзей у Берасці 25 сакавіка, калі праходзілі Святкаванні 100-годдзя БНР на плошчы Свабоды і “Кармленне галубоў” супраць будовы акумулятарнага завода.