12.09.2016 Палітыка
У АВК 2 ухвалілі вынікі выбараў
12 верасня прайшло пасяджэнне камісіі Брэсцкай Цэнтральнай выбарчай акругі №2. На пасяджэнні прысутнічала 12 членаў з 13.
На павестцы дня былі пытанні:
1 Падвядзенне вынікаў і зацьвярджэнне выніковых пратаколаў участковых выбарчых камісій у акруговай выбарчай камісіі № 2.
па гэтым пытанні старшыня камісіі Галіна Янголенка несвойственым ёй ціхім голасам зачытала лічбы з выніковых пратаколў усіх
37 адкрытых участковых камісій і 1 закрытага (разам 38) выбарчага вучастка акругі.
Нечакана хруснуўшы аркуш паперы на адлегласці 7 метраў выклікаў нэрвовую рэакцыю Галіны Янголенкі: "Што вы там робіце!?"
Агучылі выпадкі недахопу на некаторых вучастках бюлетэняў пры падліку галасоў.
Ухвалілі вынікі выбараў і павіншавалі пераможцу на выбарах Валянціна Мілашэўскага.
Назіральнік Уладзімір Вялічкін зрабіў здымак гэтай гістарыцчнай падзеі.
Рэакцыя старшыні камісіі Галіны Янголенка быля яўна неадэкватнай: "Хто вам дазволіў рабіць здымкі!? У людзей прыватнае жыццё! У кандыдата таксама..."
"Камісія і дэпутат - публічныя асобы і дазволу пытаць ня трэба!" - запярэчыў назіральнік. "Выдаліце здымкі!" патрабавала старшыня. У яе падтрымку заварушыліся іншыя члены камісіі...
Каб не паглыбляць канфлікт назіральнік выдаліў здымкі.
2 Разгляд паступіўшых скарг.
Скарг было тры усе на непразрысты падліук галасоў. Назіральнікі скардзіліся што не бачылі "птушачак" у бюлетэнях. Асаблівую уввагу прыцягнула скарга назіральніка ад ПБНФ з выбарчага вучастка № 6 Вячаслава Кузміна , бо на аднаго БНФаўца адгукнулася ажно 5 вылучэнцаў праўладнай "Белай Русі", БРСМ, Саюза беларускіх жанчын, нейкага првафсаюза і чагосці яшчэ, якія ганілі Кузьміна, хвалілі добрую працу камісіі зладжаную старшынёй і пераконвалі, што ягоная скарга беспадстаўная...
Кожны напісаў па некалькі водгукаў датаваных практычна ўсімі днямі галасавання ад 6 да 11 верасня.