26.09.2016 Палітыка
Выбаршчык забраў бюлетэнь і зышоў...
12 верасня падчас пасяджэння камісіі Брэсцкай-Цэнтральнай выбарчай камісіі № 2 была агучана інфармацыя, што на выбарчым вучастку № 16 выбаршчык забраў бюлетэнь і зышоў, на вучастку № 17 у скрыні для галасавання знойдзены чысты аркуш замест бюлетэня, на вучастку №32 у скрыні адсутнічалі 2 бюлетэні...
Ніхто з прысутных назіральнікаў не бачыў за каго з кандыдатаў стаялі «галачкі» ў бюлетэнях.
Некаторыя назіральнікі пісалі скаргі на «непразрысты» падлік галасоў. Іншыя назіральнікі пісалі скаргі на тых назіральнікаў, хто скардзіўся на «непразрысты» падлік і хвалілі старшынь выбарчых камісій «за добра зладжаную працу».
Ясна, што некаторыя выбаршчыкі не давяраюць вынікам выбараў у Берасці і нейкім чынам намагаюцца выказаць свой пратэст – забіраюць бюлетэні з выбарчага вучастка...
Потым гэтыя бюлетэні могуць выплыць у пракуратуры ці міліцыі як гэта адбылося на прэзыдэнцкія выбары.
З разнастайнымі праявамі пратэсту выбаршчыкаў можна сустрэцца і ў іншых выбарчых акругах. У Брэсцкай -Заходняй выбарчай акрузе № 3, напрыклад на выбарчым вучастку 26 на вучастак прыйшоў выбаршчык, ён быў у спісе выбаршчыкаў па месцы жыхарства і прагаласаваў па пасьведчанні кіроўцы.
Потым ён зайшоў у кабіну, кінуў бюлетэнь у скрыню і абвесціў, што зараз прагаласуе па сапраўдным месцы рэгістрацыі "Прыбужская 10", на вучастку № 49.
Выбаршчык зрабіў гэта, бо ў мінулым годзе ляжаў у лякарні і там прымусілі галасаваць усіх з дакумантамі і без. Ён калі выпісаўся, дык на сваім вучастку прагаласаваў яшчэ раз. Старшыня камісіі ў паніцы вымушана была па тэлефоне папярэдзіць гэтую камісію, каб выбаршчык не прагаласаваў яшчэ раз...