28.09.2016 Грамадства
Ушанаванне памяці беларуса Алеся Черкашына – змагара за Свабоду
27 верасня ў Берасце на могілках у Камяніцы-Журавецкіх адбылося адкрыццё помніка Алесю Черкашыну ў дзень яго народзінаў. Алесь Чаркашын год назад аддаў сваё жыццё, калі змагаўся за свабоду Украіны супраць расейскай ітэрвенцыі, быў вайсковым капеланам. Алесь таксама вядомы як аўтар шэрагу патрыятычных песень. Аўтары помніка кажуць, што стылістыка твору «вынікае з трыяды: Бог, Бацькаўшчына, Служэнне»
Каб успомніть Алеся, сабраліся бацькі Сьвятлана і Мікалай Чаркашыны, родныя, сябры, паплечнікі. Людзі прыехалі з Менску (Павел Севярынец, ВольгаНікалайчык, Уладзімір Басалыга), Баранавічаў (Таццяна Малашчанка) іншых месцаў Беларусіі, з Украіны.
На могілках прысутнічалі бацькі Міхаіла Жыўнеўскага Міхаіл і Ніна, сын якіх таксама загінуў ва Украіне у першыя дні майдана ў Кіеве.
Было сказана шмат слоў падтрымкі і паддзякі бацькам Алеся.
Пазней у рэдакцыі тыднёвіка «Бресцкі кур“ер» адбыўся прадпрэм“ерны паказ кінафільма аб Алесе Черкашыне, рэжысэра Антося Цялежнікава, які хутка будзе дэманстравацца на тэлеканале «Белсат».