12.10.2016 Грамадства
Доўгачаканы чацвёрты сезон курсаў беларускай мовы “Мова нанова” адкрыты!
У паўсядзённым жыцці не кожны адважыцца размаўляць на роднай мове, калі няма падтрымкі сярод сяброў, блізкіх, ці калег. “Мова нанова” – месца, дзе ўдоваль можна пагаварыць на беларускай мове, паслухаць цудоўныя песні ў выкананні беларускамоўных выканаўцаў, якіх часцяком запрашаюць на курсы. Тут таксама можна падвучыць правілы правапісання. А можна проста набыць новых сяброў-аднадумцаў. Сяброў, каторыя думаюць менавіта на роднай мове.
Як жа трапіць на “Мову”?
Кожны аўторак, у 18.30 Вас чакаюць на вуліцы Дзяржынскага, 50 (Тайм-клуб HIGH VOLTAGE). Уваход вольны.
Чаго ж чакаць?
У мінулы аўторак “Мову Нанова” наведаў Алесь Лютыч (саліст гуртаBN). А 11 кастрычніка наведвальнікі даведалісь ўсё пра радавод. Эксперт Таццяна Мароз дапамагае ў гэтым.