29.10.2016 Грамадства
Спачатку дазволілі, крыху пазней – не…
Усе яшчэ памятаюць прадвыбарчую кампанію ў палату прадстаўнікоў РБ.
Давераная асоба кандыдата ў Прэзідэнты па Кобрынсувй выбарчай акрузе № 12 Аляксандра Меха Рыгор Грык прыйшоў на выбарчы ўчастак у Кобрыне, дзе яму дазволілі паглядзець і нават сфатаграфаваць скрыню для галасавання. Калі грамадзянін прыйшоў з той жа мэтай крыху пазней, яму чамусьці адмовілі. Падыйшлі чатыры міліцыянеры, прад’явіць ім не было чаго, але наблізіцца да скрыні з бюлетенямі яны таксама не дазволілі.
Неўзабаве 27 кастрычніка Рыгору Грыку прыйшла папера, што ніякіх прэтэнзій у Кобрынскага РОВД да яго няма, законаў ён не парушаў.
Рыгор Грык: «У адрозненні ад баранавічскіх міліцыянтаў іх Кобрынскія калегі яшчэ не згубілі сумлення і гонара, гэты адказ сьведчыць аб гэтым.Я рады што сярод людзей у пагонах застаюцца людзі якія маюць годнасць, не жадаюць знішчаць праўду і стаяць на варце закону".
Такі сама адказ атрымаў ужо экс-кандыдат Алесь Мех, які нават ня ведаў пра такі выпадак.
Алесь Мех кажа: “Я быў вельмі здзіўлены, калі атрымаў гэты ліст. Увогуле не ведаю, на якой падставе была заведзена справа. Думаю, што гэта ўсё робіцца, каб чалавека трымаць на кароткім ланцужку, каб вызываць на допыты, калі патрэбна”.
“Спачатку дазволілі, крыху пазней – не…”, - каментуе праваабаронца Уладзімір Вялічкін, які мае шматгадовы досвед назірання за выбарамі ў Беларусі і па-за яе межамі: “Адпаведна беларускага заканадаўства “выбары праводзяцца адкрыта і галосна”.
Чаму забаранілі фатаграфаваць? Калі камісія нешта хавае – парушае заканадаўства.
Даверу “мутным” выбарам няма. Шкада, што давераная асоба своечасова не адрэагаваў на факт парушэння камісіяй выбарчага заканадаўства.”