07.11.2016 Грамадства
Без Грыка суд увогуле не павінен быў пачынацца...
3 лістапада суд горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна завочна пакараў грамадскага актывіста Рыгора Грыка штрафам у памеры 50 базавых велічынь за арганізацыю і правядзенне несанкцыянаванага пікета.
Грамадскі актывіст не пагаджаецца з рашэннем суда: «У пратаколе, складзеным пасля выбараў баранавіцкімі міліцыянтамі, адзначаецца, што правапарушэння ў маіх дзеяннях Грыка няма», - кажа Рыгор Грык: «Я ведаю, што я не вінаваты, усё рабіў па законе. Зараз мне прыйшла паперка з Кобрына, напісана, што ў дзеяннях Меха і Рыгора Грыка парушэнняў няма. І адміністрацыйная справа закрыта Кобрынскім ГАУС, так што ў Кобрыне мы не вінаватыя. А я такі ж самы пікет праводзіў і ў Баранавічах...»
Суддзя баранавіцкага суда Аксана Копач два разы спрабавала правесці судовае паседжанне без адказчыка. У рэшце рэшт 3 лістапада Рыгор Грык атрымаў штраф у памеры 50 базавых велічын.
Ня ўсе жадаючыя патрапілі ў залу суда. Мікалай Чарнавус, у якога Грык быў даверанай асобай, пераконваў суд, што пікет быў абсалютна законным. Падаў адмысловае хадайніцтва: «Ягоныя (Рыгора Грыка) дзеянні былі скіраваныя на ўдзел у агітацыйным мерапрыемстве, як даверанай асобы кандыдата ў дэпутаты, то бок мяне. Дадзенае мерапрыемства было арганізавана і ўзгоднена мной, у вызначаным законам парадку, як кандыдатам у дэпутаты Чарнавусам М.Д. у рамках Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь...»
Экс-кандыдат у дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў НС РБ Чарнавус М.Д. прасіў суд спыніць справу аб адміністратыўным парушэнні па ч.3 арт.23.34 КаАП РБ у дачыненні Грыка Рыгора Яраслававіча.
Суддзя Аксана Копач адхіліла хадайніцтва, але ўзяла пад увагу сведчанні міліцыянтаў і супрацоўніцы ідэалагічнага аддзела Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта. Ніхто з іх да Грыка ў той дзень не падыходзіў.
Праваабаронца Аляксандр Вайцешык кажа: «Адны парушэнні. Без Грыка суд увогуле не павінен быў пачынацца… Суддзя адмовіллася прыняць хадайніцтва экс-кандыдата ў дэпутаты Мікалая Чарнавуса, які праводзіў пікет адпаведна выбарчага заканадаўства».