03.12.2016 Грамадства
Скарга баранавіцкага праваабаронцы зарэгістравана ў ААН
У траўні 2016 года звярнуўся са скаргай у Групу па петыцыях у офіс ААН, што ў Жэневе, у адміністрацыю Вярхоўнага камісара па правах чалавека.
Справа тычылася мерапрыемства прысвечанага 66-ай гадавіне прыняцця Ўсеагульнай Дэкларацыі Правоў Чалавека. Сяргей Гоўша супольна з Вячаславам Болбатам у далёкім 2014 годзе звярнуліся ў Баранавіцкі гарвыканкам з заявай, у якой прасілі даць дазвол на правядзенне 10 сьнежня пікета ў вызначаным гарвыканкамам месцы ў ў Старым парку.
Адпаведна заканадаўства заяўка была пададзена сваечасова і да яе былі прыкладзеныя дамовы з адпаведнымі установамі.
Сваім рашэннем ад 5.12.2014г. намеснік старшыні Баранавіцкага гарвыканкама В. Захарчук адмовіў у правядзенні пікета на той падставе, што заяўнікамі не былі пазначаныя меры звязаныя з медычнай абслугай і прыборкай тэрыторыі.
Сяргей Гоўша палічыў адмову ў правядзенні пікета незаконнай, бо дамовы на медычную абслугу і прыборку тэрыторыі былі заключаныя з адпаведнымі ўстановамі і прыкладзеныя да заяўкі, і звярнуўся ў суд.
Праваабаронца перакананы, што ўлады парушылі не толькі Беларускае але і міжнароднае права, напрацягу палутара гадоў праваабаронца прайшоў усе судовыя інстанцыі, звяртаўся ў пракуратуру і выканкам. У рэшце рэшт у траўні 2016 года звярнуўся са скаргай ў Жэневу.
Неўзабаве напрыканцы лістапада Сяргей Гоўша атрымаў ліст з офіса Вярхоўнага Камісара па правах чалавека:
“Вашая скарга зарэгісраваная за №2855/2016, копія дасланая Беларусі з запытам па гэтай справе... Пры наступных зваротах па справе спасылацца на гэты нумар...”