06.12.2016 Грамадства
50 базавых за ўшанаванне нацыянальных традыцый
Раніцай 6 сьнежня завершыўся суд над грамадскім актывістам з Кобрына Аляксандрам Мехам.
На пачатку пасяджэння Аляксандар Мех яшчэ раз выказаў нязгоду з абвінавачваннем: “Ушанаванне памяці продкаў не з’яўляецца правапарушэннем. Пратакол таксама складзены з парушэннями…”
Без перапынку на абдумванне рашэння суддзя суда Кобрынскага раёна Пятро Цімашэнка агучыў загадзя падрыхтаваную пастанову: “Суд пастанавіў падзвергнуць Аляксандра Меха адміністатыўнаму штрафу ў памеры 50 базавых вялічынь… ”
“Сам пратакол, які я пабачыў праз 3 тыдні, пасля дзяржаўнага свята, сам суд і яго пастанова – гэта мэтанакіраваны ціск ворагаў беларускай незалежнасці на ўсю грамадзянскую супольнасць, знявага нацыянальнай годнасці беларусаў”, - сказаў пасля суда кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Кобрыескай выбарчай акрузе № 12 2016 года Аляксандар Мех.
Праваабаронца Ўладзімір Вялічкін лічыць, што гучны пераслед сведамых беларусаў мае на мэце залякаць, зняважыць беларусаў каб зламаць іх волю да супраціву, да абароны незалежнасці краіны. Прычым у знявагу нацыянальнага гонару ўцягнутыя супрацоўнікі сілавых структур і судоў, якія вымушаны выкрнваць загады, што падрываюць суверэнітэт дзяржавы.
“Тое, што гэтыя супрацоўнікі разумеюць, што апынуліся цацкамі ў нечай бруднай гульне, мы пабачылі, калі сведкі-міліцыянты літаральна ўцякалі з залы суда, каб не патрапіць у камары журналістаў. Ім відавочна сорамна, бо яны беларусы і сваімі дзеяннямі зневажаюць самі сябе, свой народ!” – падзяліўся ўражаннямі Вялічкін.