10.12.2016 Грамадства
“Бярыце заўвагу суддзі на ўзбраенне”,
- раіць суайчыннікам удзельнік Свіслацкага фэсту Яўген Скрабутан, які на наступны дзень пасля суду, які не адбыўся, атрымаў пастанову суда па сваёй справе.

Нагадаем 30 кастрычніка шэраг грамадзян, грамадскіх актывістаў і сябраў некаторых грамадзкіх арганізацый з усёй Беларусі прынялі ўдзел у мерапрыемствах па ўшанаванню памяці герояў паўстання Кастуся Каліноўскага ў Свіслачы. Мерапрыемства праходзіла на “Дзяды”…
Мінуў час і некаторыя ўдзельнікі гэтага мерапрыемства былі пакараныя штрафамі.
Атрымаў выклік ў суд і Яўген Скрабутан.
Як толькі кемлівы юнак азнаёміўся са зместам пастановы, з пратаколам аб адміністратыўным правапаруўэнні і параўнаў з Законам “Аб масавых мерапрыемствах” , дык пабачыў шэраг несуадносін:
“Можа каго яшчэ не судзілі, дык звярніце ўвагу”, - звярнуўся ён да суайчыннікаў праз фэсбук
https://www.facebook.com/: “Копію пратакола забраў на пошце адно ўчора вечарам - то бок пасля разгляду справы ў судзе. І аказалася, што не такі ён і страшны ды амаль не адрозніваецца ад папярэдніх пратаколаў, па якіх нашым сябрам розныя суды ўжо ўвалілі немалыя штрафы. Бярыце заўвагу суддзі Канючкі на ўзбраенне) І пачытайце арт. 3 закона пра масавыя мерапрыемствы, дзе напісана, што ён не распаўсюджваецца на святочныя дні і памятныя даты, якія адзначаюцца ў РБ.
ПС. Пад здымкам у опцыях можна сцягнуць чытабельны арыгінал”.