20.01.2018 Грамадства
Выстава А.Леонава
Культурна-асветніцкі цэнтр "Маяк" запрашае наведаць персанальную выставу скульптара Аляксея Леонава.
Сярод скульптур Леонава можна знайсці Багародзіцу, Іісуса; Бога Крышну; сярод прац вы ўбачыце Цыалкоўскага, Гагарына; Канфуцыя; Афрадзіту; Пушкіна, Талстога. Людзі гэтыя былі своеасаблівымі прарокамі ў свае часы, неслі людзям веды, мудрасць.
Нарадзіўся Аляксей Леонаў на Украіне, з дзяцінства захапляўся скульптурай. Ужо ва ўніверсітэце паглыбіўся ў тэму міравых рэлігій, філасофіі, культуры. Так паступова афрмілася канцэпцыя яго творчасці.
Для скульптара важна аб'яднаць людзей на глебе агульных каштоўнасцяў. Ё сваімі працамі выражае “накіраванасць да прыгажосці".
Творчасць Леонава нясе за сабой пазітыўны зарад, дапамагае аб'яднанню народаў, накіроўвае чалавека на духоўныя ідэалы.