19.01.2017 Грамадства
Рыгор Грык паўторна звярнуўся са скаргай на пастанову баранавіцкага суда ў Брэсцкі абласны суд
Днямі грамадзкі актывіст з Баранавічаў Рыгор Грык атрымаў ліст з суда Баранавіцкага раёна і г.Баранавічы. Падставай для напісання гэтага ліста, які пачынаецца са словаў “аб разглядзе звароту”, быў запіс зроблены ў кнізе Заўваг і Прапаноў баранавіцкага суда.
Грамадзкія актывісты пішуць у кнігу "скаргаў" баранавіцкага суда
Нагадаем, што 30 снежня суд Баранавіцкага раёна і г.Баранавічы паўторна разгледзеў справу Рыгора Грыка і пакараў штрафам у 50 базавых адзінак нібыта за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.
Абураны несправядлівасцю суда Рыгор Грык зрабіў запіс у кнізе “скаргаў” суда, пад якім акрамя яго падпісалася яшчэ некалькі грамадзкіх актывістаў:
“Ужо другі раз я незаконна асуджаны баранавіцкім судом па ч.3 арт.23.34 КаАП…
… Будучы даверанай асобай кандыдата ў дэпутата М. Чарнавуса, я праводзіў, адпаведна выбарчага заканадаўства, падчас выбараў пікет у падтрымку кандыдата Чарнавуса, і ён гэта падцвердзіў на першым судзе. Гэтым разам яму не выслалі позву і незаконна не дапыталі ў судзе як глаўнага сведку, аб чым я патрабаваў.
Я не парушаў парадак правядзення перадвыбарчай агітацыі, вызначаны главой 10 Выбарчага кодэкса…
… Суддзя Аксана Ліцвінчык пайшла на лычку ідэалагічнага аддзела гарвыканкама, а не выбарчага заканадаўства. Чым парушыла ВК РБ і Канстытуцыю РБ.
Пратэстую”.
Адказ на скаргу, за подпісам старшыні суда Баранавіцкага суда і г.Баранавмчы Н.А. Кміты, падрыхтаваў нехта Е.Н. Груда:
“… Адпаведна пратакола судовага пасяджэння ад 29 снежня 2016 года вы не патрабавалі выклікаць у якасці сведкі М.Д. Чарнавуса…
… Суддзёй была прынятая пастанова на падставе вывучаных на судовым пасяджэнні доказаў…
… ці паўплывала на прынятае суддзёй рашэнне, та абставіна, што на пасяджэнні суда ня быў дапытаны ў якасці сведкі Чарнавус М.Д., правяраецца вышэйстаячым судом падчас разгляду адпаведнай скаргі…”
Рыгор Грык звярнуўся са скаргай на пастанову суддзі Аксаны Ліцвінчык у Брэсцкі абласны суд.
Разгляд скаргі прызначаны на 11 гадзін 26 студзеня 2017 года