26.01.2017 Грамадства
Замяніць грашовае пакаранне на адміністратыўны арышт
26 студзеня Брэсцкі абласны суд разгледзеў другую скаргу на чарговую пастанову баранавіцкага суда.
Нагадаем, 30 снежня суд Баранавіцкага раёна і г.Баранавічы паўторна разгледзеў справу Рыгора Грыка, даверанай асобы кандыдата ў дэпутата М. Чарнавуса, які праводзіў падчас выбараў, адпаведна выбарчага заканадаўства, агітацыйны пікет у падтрымку кандыдата Чарнавуса, і пакараў штрафам у 50 базавых адзінак нібыта за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.
Абураны несправядлівасцю суда Рыгор Грык зрабіў запіс у кнізе “скаргаў” суда, пад якім акрамя яго падпісалася яшчэ некалькі грамадзкіх актывістаў і звярнуўся ў Брэсцкі абласны суд па справядлівасць.
Суддзя Брэсцкага абласнога суда Мікалай Фёдаравіч Грыгаровіч уважліва выслухаў заяўніка, прыняў 2 хадайніцтвы.
Хадайніцтва аб далучэнні да матэрыялаў справы выбарчай праграмы ПБНФ, бо Мікола Чарнавус вылучаўся як партыйны кандыдат, копіі скаргі з кнігі “Заўваг і прапаноў” баранавіцкага суда і адказу на скаргу было задаволена.
Пасля чаго завершыў пасяджэнне словамі: «Пастанова суда Баранавіцкага раёна і г.Баранавічы законная і абгрунтаваная, пакідаю пастанову без зменаў, а скаргу без задавальнення».
Другое хадайніцтва, замяніць грашовае пакаранне на адміністратыўны арышт, суддзя не задаволіў: «Не магу замяніць больш мягкае пакаранне на больш цяжкае».
Абставіны склалася так, што плюс да штрафа далучаецца яшчэ квіток з падатковай! Наяўная жыццёвая сітуацыя выштурхоўвае Рыгора ў галечыню, у бяздомныя... Але довады грамадскага актывіста, што яму нама на што жыць, бо з-за сваёй грамадзкай пазыцыі не можа працаўладкавацца, не паўплывалі на рашэнне суддзі.
Пасля суда Рыкор Грык паведаміў прысутным праваабаронцам і прадстаўнікам СМІ: «У Беларусі няма незалежнага суда, няма справядлівасці...»
Праваабаронца Уладзімір Вялічкін пагаджаецца з грамадскім актывістам: «Суд над грамадзкім актывістам з Баранавічаў чарговы раз паказаў, што праз несамастойны суд улады робяць усё, каб здушыць нават сама дробныя праявы чалавечай годнасьці, імкнення да Свабоды, да адстойвання сваёй думкі і праўды. Бо зломлены духам чалавек не здатны да супраціву.
Мы акажам усю неабходную дапамогу Рыгору Грыку, будзем абскарджваць прысуд у вышэйшай інстанцыі, калі трэба дойдзем да Камітэта па Правах Чалавека...»