04.04.2018 Грамадства
Берасцейскі блогер будзе працягваць выводзіць дэманаў ў мантыях на чыстую ваду
4 красавіка ў абласным судзе адбыўся разгляд скаргі вядомага берасцейскага блогера Сяргея Петрухіна на пастанову суддзі суда Ленінскага раёна г. Брэста Змітра Шурына.
Нагадаем, што 28 лютага 2018 суд Лениниского раёна г. Брэста пакараў С. Петрухіна па артыкуле 23. 34 КоАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) 50 базавымі за тое, што 17 лютага відеаблогер, калі быў у сябе ў кватэры, у жывым эфіры на юцюб канале «Народны рэпарцёр» паабяцаў свайму калегу Аляксандру Кабанаву далучыцца да яго, калі Кабанаў выйдзе на плошчу ў знак пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага завода АйПауэр.
Напярэдадні затрымання Петрухіна выклікаў на размову пракурор Іван Чайнчиц і папярэдзіў блогера аб недапушчальнасці парушэнняў заканадаўства па 23.34 КоАП. Петрухин сказаў, што выхад на вуліцу ня ёсьць парушэньнем заканадаўства.
На наступны дзень Петрухін быў выкрадзены ў лепшых традыцыях НКВД. На цывільнай машыне чалавек у цывільным і чалавек у міліцэйскай форме не па памеру, схапілі блогера на вул. Арлоўскай і адвезлі ў ІЧУ Ленінскага РАУС.
У судзе Сяргей Петрухін выказаў недавер судзьдзі Руслане Сянько, выдатна патлумачыў апошняй, што нічога супрацьзаконнага не рабіў і не збіраўся, ў мерапрыемстве за якое яго нібыта судзіў Зміцер Шурын удзелу не прымаў, роўна як і Кабанаў. Таксама грунтоўна патлумачыў, што суддзя Шурын ня разгледзеў справу належным чынам - усебакова і аб'ектыўна, чым у чарговы раз запляміў свой судзейскі балахон.
Пятрухін папрасіў суддзю Руслану Сянько адмяніць пастанову суда свайго калегі і закрыць справу, але не тут-то было. Руслана Сянько пакінула скаргу блогера без задавальнення і пастанову суда Ленінскага раёна г. Брэста ўступіла ў законную сілу.
Раман Кісляк паабяцаў дапамагчы напісаць скаргу ў КПЧ.
Але Сяргей Пятрухін здавацца не збіраецца ён і далей будзе выводзіць дэманаў ў мантыях на чыстую ваду, і будзе аспрэчваць рашэнне абласнога суда ў Вярхоўным, а калі спатрэбіцца, то і ў міжнародных юрыдычных інстытутах аж да ААН.
Змітрок Багнюк