10.03.2017 Грамадства
Асаблівым цынізмам і гнуснасьцю вылучыўся маёр, які не прадставіўся.
Ён здзекваўся над дзяўчынай арыштаванага ўдзельніка “Марша дармаедаў”
Удзень 9 сакавіка ў 16:25 паблізу Ленінскага РАЎС г.Брэста былі затрыманы 3 маладых чалавекі: Андрэй Марыч, Улад Панасюк і Саша Марачка.
Яны прыйшлі каб сустрэць Аляксандра Казлянка, пакаранага 4 суткамі арышту за ўдзел у Маршы недармаедаў. У 15:50 ён мусеў выйсці на волю.
Пасля сустрэчы Саша Марачка перадала перадачу свайму хлопцу Андрэю Дзенюшкіну, які таксама адбывае пакаранне за ў дзел у маршы недармаедаў. Неўзабаве іх затрымалі супрацоўнікі РАЎС, зацягнулі на тэрыторыю міліцейскай часткі, дзе зневажалі і абражалі маладых людзей. Пасьля чаго, нібыта дзеля высвятлення асобы бо пашпартоў, якія мелі пры сабе маладыя людзі, ім было мала, зацягнулі ў будынак Ленінскага РАЎС г. Брэста, дзе працягвалі абражаць і залякваць. Асаблівым цынізмам і гнуснасьцю вылучыўся нейкі маёр, які не прадставіўся. Ён здзекваўся над дзяўчынай, заламываў ёй рукі, ўпіхнуў у нейкі пакой… Там пад камерай назірання супрацоўніца райаддзела распранула дзяўчыну да трусоў, прымусіла, нават вывернуць шкарпеткі, каб пераканацца, што ў яе “адсутнічае нейкая зброя”… З усімі затрыманымі праводзіў гутаркі нехта ў цывільным.
Праз тры з нечым гадзіны Сашу і Ўлада адпусцілі. Пераляканыя дзеці пазванілі знаёмым, тыя бацькам.
Мамы Сашы і Андрэя Дзенюшкіна паехалі за сваімі дзецьмі. На шчасце паспелі своечасова, бо за дзецьмі патаемна сачыў, той сама нехта ў цывільным, што праводзіў гутаркі ў РАЎС. Ягоная машына пад’ехала да дзяцей з бацькамі і ягоная нахабная рожа высунулась ў вакно, але, калі пабачыў бэдж журналіста, хутка ад’ехаў. Каб пазбегнуць далейшых правакацый дзеці ў суправаджэнні маці Андрэя Дзенюшкіна паехалі дамоў.
Мама дзяўчыны з праваабаронцам Вялічкіным прыйшлі ў райаддзел, дзе напісалі скаргу ў кнігу “Заўваг і прапаноў…” па факце знявагі дзяўчыны супрацоўнікамі міліцыі.
У закратаванай комнаце насупраць дзяжурнага ўтрымліваўся Андрэй Марыч. Яму таксама ўмяняюць удзел у несанкцыянаваным мерапрыкмстве. Каб хлопца ніхто не пабачыў, вакно з кратамі міліцыянты заляпілі газетай… Калі павязуць ў суд дзяжурны праваабаронцу не сказаў, маўляў бацкам, калі пазвоняць, скажам…
Праваабаронца Уладзімір Вялічкін перакананы, што затрыманні праведзеныя з мэтай залякаць грамадства напярэдадні чарговых “Маршаў недармаедаў”, якія заплянаваны па ўсёй Беларусі.