04.04.2017 Грамадства
Міліцэйскае кіраўніцтва губляе кантроль над сваімі падначаленымі
4 красавіка грамадзкая актывістка Наталля Папкова, якая ўтрымліваецца ў ІЧУ Ленінскага раёна г. Брэста, была пад канвоем дастаўлена ў суд Ленінскага раёна г. Брэста.
У судзе выявілась, што міліцыянер ізалятара Абрамчук Юлія Ігарэўна напісала заяву, з якой вынікае, што адміністратыўна арыштаваная Наталля Папкова, 27 сакавіка абразіла міліцыянэршу ў непрыстойнай форме. Калега міліцыянера Абрамук нехта Меховіч А.Ю. выступіў сведкам правапарушэння (глядзі здымак).
Суддзя Міранюк Алег Сцяпанавіч, кіруючыся заявай “пацярпелай” міліцыянершы і сведчаннямі яе калегі-міліцыянера Меховіча, прызнаў Наталлю Папкову вінаватай у “абразе пасаднай асобы дзяржаўнага органа пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў асобай, якая не падпарадкаваная ёй па службе” і пастанавіў пакараць Папкову штрафам на карысць дзяржавы ў памеры 20 базавых велічынь, што складае 460 бел/руб.
Праваабаронца Уладзімір Вялічкін лічыць, што міліцэйскае кіраўніцтва губляе кантроль над сваімі падначаленымі: “Ганебная практыка ілжэсведчанняў супрацоўнікаў міліцыі супроць удзельнікаў Маршаў недармаедаў, прыйшлася да спадобы супрацоўнікам з заніжанымі маральнымі нормамі. Яны пабачылі, што можна безпакарана рабіць гадасці людзям, дзякуючы міліцэйскаму мундзіру і адпаведным напарнікам. Гэта – гамон праваахоўнай сістэме!”