27.07.2017 Грамадства
Павал Севярынец прэзэнтаваў у Брэсце адразу некалькі сваіх кніжак
Палітык і пісменнік 26 ліпеня наведаў горад над Бугам.
У рэдакцыі газеты «Брэсцкі кур'ер» ён прэзэнтаваў выданні, прымеркаваныя да 100-годдзя «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі»: «БХД:1917-2017» і «100 асобаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі». Апошняй ён надаў асаблівую ўвагу на сустрэчы з чытачамі.
«100 асобаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі»— гэта біяграфіі святароў, мецэнатаў, пісьменнікаў і грамадскіх дзеячоў, многія з якіх былі закатаваныя ў ГУЛАГу або расстраляныя. Кніга складаецца са ста артыкулаў пра тых дзеячоў, якія стаялі ля вытокаў хрысціянскай дэмакратыі ў Беларусі на пачатку 20 стагоддзя, развівалі яе ў міжваенны перыяд і адраджалі ў незалежнай Беларусі», – кажа аўтар.
Апроч новых кніг пра гісторыю БХД Павал Севярынец прэзэнтавў і «старыя»: “Люблю Беларусь”, “Беларуская глыбіня” і “Беларуская хрысціяснкая азбука”.