18.09.2017 Грамадства
У Брэсце адкрылася міжнародная выстава пясочнай графікі "Па-за часам»
Яна праходзіць у Выставачнай зале на Савецкай.
Па словах арганізатараў, адкрыццё гэтай выставы - важная падзея для ўсіх мастакоў пясочнай анімацыі, таму што гэта першая выстава такога роду, якая адразу ж аб'яднала 38 мастакоў. У экспазіцыі прадстаўлены працы майстроў з Беларусі, Расіі і Украіны. Мастакі ствараюць свае працы з пясоку, а потым фіксуюць іх лічбавым фотаапаратам.
Выстава ў Брэсце пачала работу 15 верасня. Паралельна з ёй праходзіць выстава пясочнай графікі ва Уладзівастоку. Усяго арганізатары плануюць паказаць працы ў галерэях 34 гарадоў 5 краін: Беларусі, Літвы, Малдовы, Расіі і Украіны.
Азнаёміцца з выставай можна да 29 верасня.