10.10.2017 Грамадства
Я супраць смяротнага пакарання
10 кастрычніка — Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання, праваабаронцы берасцейскай “Вясны” пацікавіліся думкамі грамадзян адносна вышэйшай меры пакарання у нашай краіне.
Надзея,бібліатэкар: Я супраць смяротнага пакарання. Калі асоба ўяўляе небяспеку, яе можна ізаляваць, чалавек можа працаваць і прыносіць грамадcтву карысць. Дарэчы ніхто не застрахаваны ад судовай памылкі. Чалавек у любы момант можа раскаяцца. Калі яго забіць, тады ня будзе магчымасці яму змяніцца.
Вяглядае лягчэй, калі няма чалавека – няма праблемы.
Валянцін Лазарэнкаў,намеснік старшыні абласной арганізацыі АГП, прафсаюзны лідар: Калі чалавеку жыццё даў Бог, тады ніхто не мае права забіраць жыццё. Ёсць у нас тэрмін 25 гадоў зняволення ці пажыццёва. Пры маім жыцці мы мелі две падставы, калі Захаранка і Завадзкага прыгаварылі да смерці, і гэта вырашалі не суддзі. У дэмакратычнай дзяржаве не павіна быць вышэйшай меры пакарання. Я супраць смяротнага пакарання. Нягледзячы ні на якія перашкоды і цяжкасці, жыццё трэба цаніць.
Вячаслаў, інжэнер-электрык: Я супраць смяротнай кары. Калі я служыў у савецкім войску, мяне тры разы маглі застрэліць, пашанцавала, што вартавыя кепска стралялі. Я хадзіў у самаволку. Вось, калі б мяне забілі, дакажы потым, што не вінаваты...
Жана, работнік аптэкі: Я супраць смяротнай кары, мне здаецца, што гэта сярэднявечча, ёсць іншыя способы пакараць чалавека. А калі гэта судовая памылка? Я супраць.
Ірына, хатняя гаспадыня: На гэтае пытанне нельга адказаць дакладна. Калі віна даказана на 100%, дык я за смяротнае пакаранне, але судовая памылка таксама можа складаць 100%. Зыходзячы з гэтага, магчыма, я і супраць смяротнага пакарання, ня ведаю.
Вольга, падпалкоўнік МУС у адстаўцы: Я супраць смяротнай кары. У нас і так ёсць дастаткова жорсткія кары – 10, 15, 25 год вязніцы і пажыццёва. Калі ў асуджанага пажыццёвае зняволенне, ён толькі праз 25 год турмы мае права падаць заяву аб змягчэнні пакарання.
Умовы ўтрымання ў вязніцах суворыя: працы няма, сядзець можна толькі на стуле, можна слухаць радыё ці чытаць прэсу, ёсць абмежаванні на пісьма, на пасылкі, на наведванні сваякоў. Для пажыццёва зняволеных увогуле няма сустрэч з роднымі. Таму я адназначна супраць смяротнай кары, існуюць іншыя дастаткова суворыя пакаранні.