19.10.2017 Грамадства
Дэкрэт які адштурховае турыстаў
19 кастрычніка з цягніка Мінск-Вільня на станцыі Смаргонь беларускія памежнікі знялі грамадзяніна Нарвегіі, які тры дні таму прыляцеў у Беларусь, каб пазаўзятарыць за любімую футбольную каманду.

Апынулася, што бязвізавы рэжым - з "чарвячком". Як патлумачылі замежніку беларускія памежнікі, Дэкрэт прэзідэнта №8 вызначае, што калі прыляцеў па "бязвізу" ў Беларусь, дык і ляці назад з Беларусі (Мяркую самалетам Белавіа, гэтакая сваеасаблівая падтрымка айчыннага пасажыраперавозчыка).
У Менск нарвегу прапанавалі ехаць або цягніком, або на таксоўцы. У Менску на самалёт і куды заўгодна, хоць у Вільню, хоць дамоў.
Аргуманты нарвега, што яму казалі, калі ён выбіраўся ў Беларусь, што вяртацца назад можа іншым транспартам, памежнікі аспрэчылі: "У Дэкрэце №8 усё напісана, гэта Вам на Захадзе не кажуць, мы ня ведаем чаму".
Бачна было, што гэта не адзіны выпадак, і чарговы Дэкрэт не прываблівае, а адштурхоўвае турыстаў.