21.10.2017 Грамадства
Удзельнікі праваабарончага форума патрабуюць вызвалення затрыманых актывістаў
21 кастрычніка 2017 года
Мы, удзельнікі IV Беларускага праваабарончага форума, рашуча пратэстуем супраць прэвентыўных затрыманняў актывістаў напярэдадні акцыі “Марш абураных беларусаў”, якая ладзіцца 21 кастрычніка 2017 года ў Мінску на Кастрычніцкай плошчы.
Мы ў чарговы раз нагадваем аб тым, што забеспячэнне права на мірныя сходы, гарантаванага Канстытуцыяй і міжнароднымі абавязальніцтвамі Рэспублікі Беларусь, з’яўляецца пазітыўным абавязкам дзяржавы.
У сувязі з гэтым заклікаем беларускія ўлады вызваліць прэвентыўна затрыманых актывістаў; ўстрымацца ад умяшальніцтва ў ход мірнай акцыі і затрымання яе ўдзельнікаў, а таксама прымянення да іх іншых адміністрацыйных санкцый.