27.10.2017 Грамадства
Сёння - дзень памяці Вітаўта
Падчас яго кіравання ВКЛ стала самай вялікай дзяржавай у Еўропе - ад Балтыкі да Чорнага мора.

27 кастрычніка 1430 гады памёр Вітаўт, вялікі князь Літоўскі. Падчас яго княжання ВКЛ стала самай вялікай дзяржавай у Еўропе - ад Балтыкі да Чорнага мора.
Князь Вітаўт Кейстутавіч стаў на чале Вялікага княства Літоўскага 4 жніўня 1392 года.
Вітаўт застаўся ў гісторыі як найбольш яскравы валадар Вялікага княства Літоўскага. У часы Вітаўта сярэднявечная беларуска-літоўская дзяржава дасягнула найбольшай магутнасці і памераў: ад Пскоўскай мяжы да Чорнага мора і ад Акі і Курска да Галіцыі. Падчас Грунвальдскай бітвы (1410) Вітаўт асабіста ўзначальваў літоўскія войскі (Полацкае, Віцебскае, Гарадзенскае, Пінскае, Ваўкавыскае, Лідскае, Слонімскае, Мсціслаўскае і інш), якія паслужылі асноўнай сілай у разгроме крыжакоў.
Вышэйшыя пасады за Вітаўтам займалі баяры, якія паходзілі з тэрыторыі сучаснай Беларусі, з іх складалася і асяроддзе вялікага князя. Напрыклад, на Сааленскай сустрэчы 1397 з крыжакамі Вітаўта суправаджалі князі Юрый Пінскі, Міхаіл Заслаўскі, Аляксандр Старадубскі, Іван Гальшанскі і Іван Друцкі.
З мэтай узмацніць міжнародны статус Вялікага княства Літоўскага і сваё становішча Вітаўт двойчы (ў 1429 і 1430 гг.) рабіў крокі і збіраў з'езды наймагутнейшых кіраўнікоў Еўропы, каб прыняць каралеўскі тытул.
https://charter97.org/be/news/2017/10/27/267279/