30.10.2017 Грамадства
Тры бізуна, адзін пернік

“30 кастрычніка
суддзя баранавіцкага суда Аксана Копач вынесла рашэнне па справе супраць
праваабаронцы з Баранавіч Аляксандра Вайцешыка, які абвінавачваўся ў абразе і непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі. У выніку праваабаронца аштрафаваны на 30 б.в. за абразу супрацоўніка міліцыі (арт. 23.5 КаАП) і на 10 б.в. за непадпарадкаванне законным патрабаванням міліцыянтаў (арт. 23.4 КаАП), што агулам склала 40 б.в. (920 руб.)”:, -
паведамляе
http://spring96.org/be/news/88173
Сам жа праваабаронца Вайцешык звяртае ўвагу на пазытыўны момант суда. Суд разглядаў справу па дзвух эпізодах парушэння арт. 23.4 КаАП “за непадпарадкаванне законным патрабаванням міліцыянтаў”.
Гэта калі праваабаронцу затрымалі 16 кастрычніка напярэдадні суда, і другі раз калі праваабаронца хацеў сфатаграфаваць вызваленага грамадзкага актывіста, грамадзяніна Расеі, Пятра Рабава, якога міліцыянты прывезлі на Баранавіцкі вакзал дзеля дэпартацыі. Тады на Аляксандра быў складзены яшчэ адзін пратакол па арт. 23.4 КаАП.
І вось па апошнім эпізодзе суддзя вызваліла праваабаронцу ад адміністратыўнай адказнасці ў сувязі з малазначнасцю.