12.11.2017 Грамадства
У Брэсце прайшла праваабарончая “жывая бібліятэка”
11 лістапада Прастора КХ ператварылася на “жывую бібліатэку”
«Жывая Бібліятэка» працуе гэтак жа, як і звычайная бібліятэка. Па бібліятэчнай каталогу «чытачы» могуць абраць цікавую іх «кнігу» і запісацца да яе ў «бібліятэкара». На працягу пэўнага часу (30-45 хвілін) «кнігу» можна «чытаць», пасля чаго трэба вярнуць яе «бібліятэкару». Затым чытач можа запісацца і ўзяць наступную «кнігу». Адрозненне толькі ў тым, што «жывая кніга» – гэта чалавек, а «чытанне» – гутарка.
“Жывая бібліятэка праводзіцца ў Брэсце ўжо ў пяты раз. Мэта мерапрыемства – гэта барацьба са стэрыятыпамі, паказаць разнастайнасць людзей. Фармат асабістай гутаркі ў групах да шасці чалавек вельмі зручны, бо гэта не лекцыя, на якую хтосьці захоча прыйсці, а хтосьці не”, – распавяла brestspring.com Алёна Гаўрылюк, арганізатар жывой бібліятэкі ў Брэсце.
У якасці “жывых кнігаў” выступілі эксперты ў разлічных галінах: малады чалавек, які служыў у скандальна вядомых Пячах, праваабаронца, прадстаўніца ісламскай рэлігіі, прадстаўніца ЛГБТ-супольнасці.
«Жывыя Бібліятэкі» патрэбныя, каб даць людзям магчымасць у нефармальнай абстаноўцы пагутарыць з прадстаўнікамі тых груп, у адносінах да якіх у грамадстве існуюць прадузятасці; каб яны змаглі за сваімі адрозненнямі разглядзець адзін аднаго. Гэта дапамагае пазбавіцца ад стэрэатыпаў, якія часта вядуць да дыскрымінацыі асобных людзей ці цэлых груп, і павысіць ўзровень паразумення ў грамадстве.