23.11.2017 Грамадства
Сустрэча з міжнароднымі экспертамі ў галіне смяротна пакарання ў Берасці
Сустрэча з міжнароднымі экспертамі ў галіне смяротна пакарання адбылася ў канферэнц-зале гатэля “Эрмітаж” 22 лістапада.
У склад экспертнай камісіі ўваходзілі Парвез Джаббар, выканаўчы дырэктар НДА «The Death Penalty Project», Вялікабрытанія; Анна Сафія Грэві, прадстаўнік НДА "Міжнародная камісія супраць смяротнага пакарання», Іспанія; Алесcандро Салаконе, прадстаўнік Абшчыны Святога Эгідзія, Італія. Фіёна Гіб, пасол Вялікабрытаніі; Стэфана Б'янкі, пасол Італіі; а таксама Навумовіч Андрэй Мікалаевіч, Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі.
Такія сустрэчы праводзяцца экспертамі ў розных краінах, каторыя стаяць на шляху адмаўлення ад смяротнага пакарання.
Сустрэча распачалася, па прапанове Андрэя Мікалаевіча Навумовіча, з пытанняў ад аўдыторыі.
Праваабаронца Раман Кісляк наўпрост запытаў дэпутата, чаму былі выкананыя смяротныя прысуды ў дачыненні да 6 смяротнікаў, якія падалі апеляцыі ў КПЧ ААН.
Дэпутат Палаты Прадстаўнікоў паспрабаваў ухіліцца ад адказу. Але праваабаронцы Уладзімір Малей і Уладзімір Вялічкін ўсёж запатрабавалі адказа па сутнасці пытання.
Парвез Джаббар прывёў статыстыку маскоўскіх даследчыкаў гэтай праблемы. З 1100 апытаных, 62% за смяротнае пакаранне. А.М. Навумовіч зймаецца гэтай праблемай. “Існаванне ў Беларусі смяротнага пакарання залежыць толькі ад грамадзян”, – адзначыў ён. – “А для таго, каб гэты працэс праходзіў хутчэй, каб людзі ўдумліваліся ў пытанне, мы і праводзім такія сустрэчы”.
Сваю думку аб смяротным пакаранні выказала Фіона Гібб: “Заўсёды ёсць надзея, што злачынец пакаецца. Калі не будзе смяротнага пакарання, чалавек пасля пакаяння зможа пажыць хоць бы у турэмных умовах. И неабходна пакінуць шанец на жыццё”.
На дыскусіі было адзначана, што ў Беларусі не выконваецца права на зварот у міжнародныя органы. Бывае такое, што чалавеку вынеслі смяротны прысуд, міжнародныя арганізацыі знаходзяць парушэнні. Але пакуль дойдзе адказ, прысуд ужо спраўджаны. П. Джаббар паясніў, што рэзалюцыі не з’яўляюцца абавязковымі для выканання, яны нясуць рэкамендацельны характар. Але канешне суду варта чакаць іх, каб улічыць усе акалічнасці справы.
Падчас дыскусіі Раман кісляк таксама ўзняў балючае пытанне: чаму пасля выкання смяротнага прысуду родзічам не расказваюць, дзе пахаваны чалавек? Вось у ЗША, напрыклад, ёсць спецыяльныя месцы, дзе сваякі могуць наведаць магілу злачынцы-нябожчыка, у нас такіх няма. Атрымліваецца, што пакутуюць і блізкія.
Навумовіч паясніў, што на агульных могілках не ўсе людзі згодяцца хаваць злачынцаў і што абмяркуе гэтае пытанне ў камісіі.
Анна Сафія Грэві падняла пытанне аб тым, што грамадзянам можа падацца, быццам з адменай смяротнага пакарання, можа вырасці ўзровень правапарушэняў. “Але ж у Беларусі пакаранне не распаўсюджваецца на жанчын, і для іх гэта не повад станавіцца злачынцамі”, – тлумачыць Грэві. Так сама жанчына засяродзіла ўвагу на тым, што важна тое, як мы ставімся да чалавечага жыцця. Ці каштоўнасць гэта для нас. Распавяла: “У адной краіне, дзе яшчэ існуе смяротнае пакаранне, была адчынена вакансія на палача. Ніхто на яе не згадзіўся. Гэты народ разумее каштоўнасць жыцця”.
Падчас сустрэчы дэпутат Навумовіч усяляк намагаўся перашкодзіць праваабаронцам і прысутным прадстаўнікам грамадзкасці фармуляваць пытанні бо Раман Кісляк, Уладзімір Малей, Уладзімір Вялічкін, Андрэй Шарэнда і іншыя цікавіліся надзённымі справамі, задавалі хвалюючыя пытанні. Старшыня ж Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў у сваю чаргу ад адказаў ухіляўся. На пытанне, калі ў Палаце была створана камісія па вырашэнню праблемы аб смяротным пакаранні, аўдыторыя атрымала адказ – у 2010 г. Адразу ж узнікла наступнае пытанне: “Дык што ж было зроблена?” Акрамя сустрэч з грамадзянамі Андрэй Мікалаевіч, на жаль, нічога больш не адзначыў.