19.04.2018 Грамадства
Пілотны семінар “Міграцыя “на пальцах” - у Брэсце 23 красавіка
Мігранты, бежанцы, Сірыя, крызіс, “карта паляка”, “Украіна без візаў”... - пра што яшчэ не спрачаюцца на кухнях і публічных пляцоўках?
Аднак, ці ўсё так проста, зразумела і адназначна? Чаму гэта ўсё адбываецца, ці ўнікальная гэтая сітуацыя? Нас чакае “татальны капец”? Што можна рабіць у падобнай сытуацыі? Ці ёсць у Беларусі міграцыйная стратэгія? І пры чым тут увогуле ты?
Праваабарончая арганізацыя Human Constanta запрашае ўсіх зацікаўленых на семінар 23 красавіка (панядзелак) у Брэсце а 19:00, на якім мы прапануем высьветліць:
- што такое міграцыя і якія яе віды?
- якія прычыны і наступствы міграцыі?
- чаму і як гэта датычыцца кожна(-га/-й)?
- які ў цябе персанальны “рэйтынг мігранта” і як з гэтым жыць?
Каго мы запрашаем?
Гэта будзе цікава кожна(-му/-й), хто працуе над сабой, хоча лепей зразумець сябе і грамадства і хоча мець больш аргументаваную пазіцыю ў дыскусіях пра “усё вось гэта вось”.
Будзем радыя бачыць цябе на мерапрыемстве. Калі табе гэта цікава, то запаўняй анкету (пажадана) да дня семінару (уключна) і прыходзь!
Калі і дзе:
23 красавіка (панядзелак) -
Брэст, вул.Менжынскага, 30 - офіс Human Constanta (па указальніках). Калі ня знойдзеце - кантактны нумар +375293704556.
Час пачатку: 19:00
Уваход вольны, бясплатны, бяспечны.