21.01.2018 Грамадства
Начальнік загадаў скласці пратакол апытання
21 студзеня 2018 мясцовы актывіст, кандыдат у дэпутаты мясцовых саветаў Рыгор Грык, праводзіў агітацыю і збор подпісаў каля палесскага рынку ў Баранавічах. Неўзабаве да яго падышлі супрацоўнікі міліцыі лейтэнант Валошын і нейкі капітан.
Рыгор ім патлумачыў, што яго запыт на правядзенне пікетаў быў задаволены, і яму было дазволена праводзіць яго ў любым месцы, пра што ім павінна было быць вядома.
Аднак тлумачэнні прыняты не былі. У дадатак былі прад'яўлены прэтэнзіі да сцягоў, аднак абодва сцяга (бел-чырвона-белы і сцяг прафсаюза) зарэгістраваныя і з'яўляюцца афіцыйнымі сімваламі БНФ і прафсаюза адпаведна.
З-за чаго лейтэнант прапанаваў скласці пратакол апытання, ад якога актывіст можа адмовіцца. Пасля кансультацыі з праваабаронцам Уладзімірам Вялічкіным, было прынята рашэнне пагадзіцца на апытанне, аднак пасля размовы з праваабаронцам і шматлікіх званкоў, супрацоўнікі міліцыі здалі назад спаслаўшыся на тое, што неабходная ім інфармацыя аб месцы правядзення пікетаў імі была знойдзена на сайце выканкама.
Праваабаронца Уладзімір Вялічкін каментуе:
“Справа ў тым, што у горадзе Баранавічы шмат кандыдатаў, але чамусьці распараджэнне падысці да кандыдата было только да аднага – да Рыгорыя Грыка. Тлумачыцца гэта вельмі проста – таму што ён з’яўляецца вядомым грамадскім актывістам у Баранавічах, ен праводзіць шмат пікетаў, ён дамагаўся лепшай долі для беларусскага народа, а таму, калі ён пайшоў на выбары, камусьці ва сенняшніх ўладах спатрэбілася стварыць яму цяжкасці пад час выбарчай кампаніі.
Я пагутарыў з лейтэнантам. Патлумачыў яму, што выбары ідуць, што Рыгор удзельнічае ў выбарах адпаведна выбарчага заканадаўства і рашэння Баранавіцкага выканкама і нічога не парушае. Высветлілася, што ён не сам падышоў, яму начальнік загадаў. Імя начальніка вядома. Таму яны параіліся паміж сабой, і вырашылі не раздмухваць справу ў дачыннні да Рыгора Грыка”.