04.05.2018 Грамадства
Крымінальны працэс супраць былога супрацоўніка міліцыі
3 траўня ў судзе Маскоўскага раёна г. Брэста распачаўся крымінальны працэс супраць былога супрацоўніка міліцыі Алега Самарчука.
Падсудны, былы супрацоўнік Маскоўскага РАЎС г. Брэста Алег Самарчу
Самарчук абвінавачваецца па частцы 3 артыкулу 426 КК РБ “Перабольшванне ўлады ці службовых паўнамоцтваў…”. Санкцыі артыкула прадугледжваюць пакаранне ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Па версіі дзяржабвінаваўцы былы падначалены начальніка Маскоўскага РАЎС г. Брэста Сяргея Старыкевіча Алег Самарчук ў красавіку 2017 году ўдзельнічаў у збіцці Аляксандра Зэхава й Сяргея Каляды ў апорным пункце міліцыі. Пры гэтым у збіцці удзельнічаліа яшчэ група асоб, па якіх справа вылучана ў асобную вытворчасць. Сяргею Калядзе зламалі тры рэбры і палец, Аляксандр Зэхаў са струсам галаўнога мозгу патрапіў у рэанімацыю.
"Група падтрымкі" Алега Самарчука
Варта адзначыць, што Алег Самарчук не быў арыштаваны, а ягоныя падзельнікі ў форме да гэтага часу не выяўленыя.
Журналісты назвалі гэтую гучную справу імем іх кіраўніка "Ганебныя выхаванцы палкоўніка Старыкевіча".
Пацярпелыя (па бакох) з адвакатам
«Народны рэпарцёр»,
Сяргей Пятрухін:
Мы будзем сачыць за падзеямі.