05.05.2018 Грамадства
Цяжка жыць пад чужым чобатам, цяжэй пад сваім
Напярэдадні 9 траўня, мы ўсе ўспамінаем ветэранаў. У кожнай сям’і ёсць гісторыя, звязаная з вайной.
Малалетні вязень фашысцкага канцлягера, што ў быў у Польшчы, у Подшыкаве, член Саюза Беларускіх Пісьменнікаў Леанід Георгіевіч Філатаў падзяліўся сваімі думкамі наконт гэтага дня: “Свята вялікае, адно з найвялікшых. Асабліва знамянальнае яно для славянаў, беларусаў не вылучаю, таму што ваяваў увесь Саюз”.
Палітычнымі авантурыстамі называе ён кураўніцва краін, каторае ідзе на вайну. У размове ўспамінае не толькі апошнюю вайну, гаворыць і пра Напалеона, і пра Аляксандра Македонскага. “Людзі гэтыя хворыя розумам, для іх важны толькі свае інтарэсы”.
Айчынная вайна стала вялікім выпрабаннем для народа. Народу нашаму, цяжка было яшчэ таму, што заўсёды яго “душылі”, прыніжалі. Леанід Георгіевіч разважае, што народ ў часы ВКЛ існаваў трывала, да і ў часы вайны здолеў аб’яднацца, успамінае Я.Купалу:
“Партызаны-партызаны,
Беларускія сыны!
За няволю, за кайданы
Рэжце гітлерцаў паганых”.
“Цяжка жыць пад чужым чобатам, цяжэй пад сваім”, – гэта дэвіз Леаніда Георгіевіча.
Яшчэ пры “перабудове”, Філатаў Л.Г. мог зайсці ў любую аптэку і безкаштоўна атрымаць любыя лекі. А цяпер былыя малалетнія вязні фашысцкіх канцлагераў маюць зніжку 50% толькі на два прыпарата. Астатніх льгот няма ўвогуле: “праехать у аўтобусе і схадзіць у грамадскі туалет” – горка жартуе Леанід Філатаў. Гэта для малалетніх вязняў. Для ветэранаў можа яшчэ якія льготы ёсць.
Ну што ж, жадаем нашым ветэранам моцы, здароўя. І мы, звычайныя людзі, і ўлады, давайце клапаціцца пра людзей, прайшоўшых вайну, як мага болей.