06.05.2018 Грамадства
У Берасці падчас стрыму затрымалі тры асобы
У Берасці за збор подпісаў за адстаўку кіраўнікоў вобласці, горада і раёна затрыманы 3 асобы. Сярод затрыманых Дзмітый Андрасюк, блогеры Сяргей Пятрухін і Аляксандар Кабанаў.
У Берасці за збор подпісаў за адстаўку кіраўнікоў вобласці, горада і раёна затрыманы 3 асобы. Сярод затрыманых Дзмітый Андрасюк, блогеры Сяргей Пятрухін і Аляксандар Кабанаў.
Сяргей Пятрухін
Аляксандар Кабанаў
Падчас збору подпісаў актывісты заўважылі міліцыянтаў у цывільным адзенні. Пасля нядоўгай размовы з “ціхарамі”, якія не прадставілісь, актывісты былі затрыманы. “Ціхарам” дапамагалі супрацоўнікі АМАП.
Яны казалі, што міліцыя, але пасведчанне паказаў толькі адзін
Гэтыя ўвогуле не прадстаўлялісь
Нягледзячы на тое, што яны вялі збор подпісаў адпаведна закона “Аб зваротах грамадзян...”, людзі ў цывільным, якія не прадставілісь, пасля працяглых кансультацый праз мабільнік аб'явілі, што затрымліваюць актывістаў за адміністратыўнае парушэнне арт. 23.34 “удзел у масавым мерапрыемстве”.
Гэтыя людзі служаць не Закону, а выконваюць незаконныя загады
Затрыманне адбылося а 13-40. Актывістаў даставілі ў Ленінскі РАЎС г.Брэста, дзе трымалі ў машыне на агароджанай тэрыторыі РАЎС. Пятрухіна праз гадзіну пасля зхатрымання завялі ў будынак райаддзела, два другіх актывіста былі вымушаныя "смажацца" на санцапёку ў аўто каля трох гадзін. Сувязь з затрыманымі адсутнічае.
Праваабаронца Раман Кісляк, які вызваўся прадстаўляць інтарэсы затрыманых, напісаў скаргу на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі.
Дзмітрыя Андрасюка і блогераў Сяргея Пятрухіна з Аляксандрам Кабанавым пакінулі пад вартай да суда.
Суд заўтра ў панядзелак, 7 траўня.