06.05.2018 Грамадства
Людзі ў масках: “Нет заводу АКБ”
Не гледзячы ні на што, “цвіце і пахне” будаўніцтва акумулятарнага завода. Ні подпісы, ні мітынгі, ні сустрэчы з кіраўніцтвам рознага ўзроўню не дапамагаюць простым людзям, каторые не хочуць каб “пахла” свінцом.
Ну што ж, 5 траўня людзі ў масках выйшлі на трасу М1 на выездзе з Брэста ў знак пратэсту супраць агульнавядомага завода.
Праваабаронца Раман Кісляк выказаўся, што тым самым, яны хацелі прыцягнуць увагу да праблемы з заводам, а таксама прарэкламіраваць анархістскі рух. “Нічога заганнага яны не зрабілі, рух на трасе не быў спынены”
Праціўніца будаўніцтва завода: “Дзякуй, што нас падтрымліваюць. Я была прыемна ўражана, калі даведалася пра такую акцыю. Не магу сказаць, что я за такую форму пратэсту, але не магу сказаць, што супраць – кожны выражае сваё меркаванне як можа”.
Майсей Мазько: "Я так разумею, што сітуацыя пераходзіць у новую плоскасць. Улады не разумеюць, што сваімі дзеяннямі, дакладней сваёй бяздзейнасцю правацыруюць людзей. Сітуацыя накаляецца, але не па віне праціўнікаў АКБ, не па віне гэтых хлопцаў анархістаў, а па віне менавіта ўладаў"
Ну што ж, пагядзім, што будзе далей з заводам, з людзьмі. Шкада толькі, што, “власть имущие” не чуюць з першага раза, калі яшчэ не дайшло да масак і дымавух.